РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

10.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кошт білетаў на цягнікі павялічыўся. Акрамя прыгарадных зносін

Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, у краіне ўведзены новы Прэйскурант на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах. Апошні раз кошт праезду на гэтыя перавозкі павялічваліся амаль чатыры гады таму — з 25 лістапада 2006 года.

Згодна з дакументам, кошт праезду пасажыраў (акрамя прыгарадных зносін) павялічаны на 20 працэнтаў. Напрыклад, патлумачылі ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі, калі да 5 лістапада кошт праезду без камісійных збораў у плацкартным вагоне пасажырскага цягніка №306 Вільнюс — Магілёў па маршруце Мінск — Магілёў складаў 13 140 рублёў, цягніка №616 Гродна — Гомель па маршруце Мінск — Гомель — 16 080 рублёў, дык пасля павышэння кошту за праезд пасажыру неабходна будзе заплаціць адпаведна 15 740 і 19 270 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.   Узяў 30 тысяч "зялёных" і сеў

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска прызнаў спадара Г. вінаватым у замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры і падбухторванні да дачы хабару ў буйным памеры і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі строгага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці.

Сёлета ўпраўленнем КДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці была заведзена крымінальная справа ў дачыненні да жыхара сталіцы 1958 года нараджэння. Следства ўстанавіла, што грамадзянін падбухторваў іншага жыхара Мінска да дачы хабару праз яго пасрэдніцтва нібыта службовым асобам органаў унутраных спраў за спрыяльнае вырашэнне пытання пра непрыцягненне сужыцелькі Л. да крымінальнай адказнасці. Не маючы намеру і фактычнай магчымасці перадаваць грашовыя сродкі прадстаўнікам органаў правапарадку, спадар Г. планаваў патраціць атрыманыя 30 тысяч долараў на асабістыя патрэбы. У момант перадачы грошай зламыснік быў затрыманы аператыўнай групай УКДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці.

Святлана БАРЫСЕНКА. . Давядзецца вярнуць Br 328,5 млн.

Супрацоўнікі Баранавіцкага міжрайаддзела камітэта дзяржкантролю выйшлі на прадпрымальніка з Баранавіч, які стаў адным з рэкардсменаў па няплаце падаткаў. З 2007 па 2009 гг. яму ўдалося занізіць свае даходы і ў выніку дзяржаве былі нанесеныя страты ў асабліва буйным памеры. Крымінальная справа перададзена ў суд.

Сымон Свістуновіч.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошт білетаў на цягнікі павялічыўся. Акрамя прыгарадных зносін Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, у краіне ўведзены новы Прэйскурант на перавозкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика