Чакаем наступствы сонечнай буры. 21.by

Чакаем наступствы сонечнай буры

10.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адну з самых моцных успышак на Сонцы зафіксавалі ў мінулыя выхадныя спецыялісты ў галіне касмічнай метэаралогіі. На іх думку, у бліжэйшыя некалькі дзён мы адчуем на сабе ўздзеянне моцнай геамагнітнай буры.

У суботу, 6 лістапада, на нашай зорцы адбыўся выбух, які суправаджаўся выкідам высокага слупа плазмы і моцным патокам выпраменьвання ў рэнтгенаўскім дыяпазоне. У сярэднім наступствы такіх бур на Зямлі пачынаюць адчувацца на працягу першых двух сутак. Але ў гэты раз успышка адбылася на далёкім участку Сонца, і да Зямлі сонечнае паветра можа дабрацца толькі да 11-12 лістапада, выклікаўшы істотнае ўзрушэнне магнітнага поля планеты. Гэта азначае, што ў азначаныя дні ў метэаадчувальных людзей можа пагоршыцца самаадчуванне.

Падчас магнітнай буры верагодна парушэнне біярытмаў арганізма, павелічэнне колькасці няшчасных выпадкаў і траўматызму. Гэты незвычайны эфект тлумачыцца змяненнямі ў дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы (падаўжаецца час рэакцыі на знешнія раздражняльнікі). Аднак з усіх захворванняў найбольш залежныя ад сонечнай актыўнасці ўсе ж сардэчна-сасудзістыя — ішэмічная хвароба сэрца, павышаны ці паніжаны артэрыяльны ціск. Імунная сістэма чалавека рэагуе на магнітныя буры па-рознаму: у адных назіраецца прыгняценне ўстойлівасці да хвароб, у іншых, наадварот, — рэзкі прыліў сіл, паляпшэнне настрою і павышэнне працаздольнасці.

Інтэнсіўныя ўспышкі на Сонцы могуць наносіць шкоду арбітальным апаратам і ствараць небяспеку для касманаўтаў. Апроч таго, заўсёды ёсць рызыка пашкоджання электрасетак на Зямлі. Для абароны ад сонечнай нечаканасці ў NASA нават запусцілі праграму "Сонечны шчыт" — сабраная са спадарожнікаў інфармацыя аб актыўнасці на зорцы будзе аператыўна апрацоўвацца ў вылічальным цэнтры. Атрымаўшы інфармацыю пра час магнітнай буры, камп'ютары павінны своечасова адключыць трансфарматарныя станцыі, каб пазбегнуць іх выхаду са строю ў выніку геамагнітнага ўзрушэння.

Астраномы, якія вывучаюць актыўнасць Сонца, вылучаюць пяць катэгорый успышак (А, В, С, М, Х). Суботняя бура была аднесена да вышэйшай катэгорыі М, яна стала адной з самых моцных за апошнія некалькі гадоў. Паводле звестак NASA, бліжэйшы доўгатэрміновы перыяд сонечнага ўзрушэння нас чакае ўжо ў 2013 годзе, тады падобныя буры могуць узнікаць адна за другой.

Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адну з самых моцных успышак на Сонцы зафіксавалі ў мінулыя выхадныя спецыялісты ў галіне касмічнай метэаралогіі. На іх думку, у бліжэйшыя некалькі дзён мы адчуем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика