Сапраўдная беларуская кухня: Сезон трусоў
10.11.2010 10:49
—
Новости Общества
|
Трус смажаны 500 г мяса труса, 50 г сала або свіной грудзінкі, 1–2 ст. лыжкі смятаны, 1 ст. лыжка сметанковага маргарыну, соль па смаку. Заднія ножкі труса нашпігаваць свіным салам або свіной вэнджанай грудзінкай, пасаліць, змазаць смятанай, пячы на блясе або ў гусятніцы ў духоўцы да гатоўнасці. Падаваць можна з мочанымі брусніцамі, смажанай бульбай, брусэльскай капустай, райскімі яблычкамі, скрылікамі лімона, зелянінай. Тушаныя трубачкі з мяса труса 1 трус, соль, чорны і чырвоны молаты перац, 200 г варанай каўбасы, 1 крутое яйка, 100 г сыру, 60 г масла або маргарыну, 1,5–2 шклянкі булёну, вострыя прыправы, 1 ст. лыжка мукі, 2–3 ст. лыжкі смятаны, соль, чорны і чырвоны молаты перац, кроп або зеляніна пятрушкі, лісточкі мацярдушкі, маярану, мяты і г.д. да густу. Труса разрэзаць на вялікія кавалкі (пярэднія ножкі, заднія ножкі, 2–4 часткі тушкі), косці выдаліць. Ва ўтвораныя адтуліны насыпаць солі і перцу і пакласці нарэзаныя саломкай або кубікамі каўбасу, яйка і сыр. Кавалкам прыдаць форму трубачак, перавязаць шпагатам або замацаваць вострымі драўлянымі палачкамі, пакласці ў нізкую каструлю разрэзаным бокам дагары. Наліць булён і пакласці кавалачкі масла, для смаку пакласці лісточкі мацярдушкі, маярану, мяты і г.д. Тушыць пад накрыўкай на слабым агні да поўнай гатоўнасці. Падаць з пасечанай зелянінай кропу або пятрушкі. НБ Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трус смажаны500 г мяса труса, 50 г сала або свіной грудзінкі, 1–2 ст. лыжкі смятаны, 1 ст. лыжка сметанковага маргарыну, соль па смаку.Заднія ножкі труса нашпігаваць...
|
|