У
10.11.2010 15:56
—
Новости Общества
|
Адпаведны ўказ № 569 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 лістапада, паведамляе Дакумент удакладняе асобныя нормы ўказа № 518 ад 23 лістапада 2009 года ў мэтах адназначнага іх прымянення, ён таксама дазволіць знізіць сацыяльную напружанасць у прадпрымальніцкіх структурах, зазначаецца ў паведамленні. У прыватнасці, указам прадугледжваецца ўдакладненне парадку вызначэння сродкаў, што падлягаюць уплаце ў бюджэт арэндадаўцамі гандлёвых месцаў на рынках і гандлёвых аб’ектах у гандлёвых цэнтрах. Прадугледжана магчымасць здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, без правядзення аўкцыёну арэндатару, які належным чынам выконваў свае абавязкі па раней заключаным дагаворы арэнды. Таксама з’явілася магчымасць уліку некампенсаваных сум па дагаворах пазыкі, заключаных да набыцця моцы ўказа ад 23 кастрычніка 2009 года № 518 і не завераных натарыяльна, пры ўстанаўленні павышаючых каэфіцыентаў да ставак арэнднай платы, калі такія дагаворы ўлічваліся аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам пры ўзгадненні павышаючых каэфіцыентаў да арэнднай платы. Новым указам выключана прымяненне павышаючага каэфіцыенту 3 да плошчаў, што арандуюцца для размяшчэння кіраўніка, іншых органаў кіравання юрыдычнай асобы або без яго адасобленых падраздзяленняў. Падзяліцца навіной:
Таццяна Каравянкова, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 569 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 лістапада, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Дакумент удакладняе асобныя нормы ўказа № 518...
|
|