Магілёўскія таўстушкі рыхтуюцца ў мадэлі. 21.by

Магілёўскія таўстушкі рыхтуюцца ў мадэлі

11.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве прайшоў адборачны тур гарадскога конкурсу "Чароўныя таўстушкі"

Да ўдзельніц адборачнага конкурсу было два патрабаванні: выйсці на сцэну і прадэманстраваць свае вакальныя, танцавальныя і тэатральныя таленты, а таксама важыць не менш за 100 кілаграмаў.

— Яны абсалютна не камплексуюць наконт сваёй нестандартнай камплекцыі! — запэўніла рэжысёр Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу Дзіна Цецерукова. — Яны — стыльныя прыгажуні, таленавітыя і вясёлыя.

Для ўдзелу ў конкурсе "Чароўныя таўстушкі" журы адабрала 7 жанчын. Яны цяпер пачалі падрыхтоўку з прафесіяналамі — харэографам, педагогамі па вакале і сцэнічным майстэрстве.

Праграма конкурсу, які адбудзецца 9 снежня, трымаецца ў сакрэце. Гавораць, такога шоу Магілёў яшчэ не бачыў. У цэнтры культуры спасылаюцца на прыклад еўрапейскіх краін, дзе жанчыны памераў "плюс" імкнуцца да заваявання мадэльных подыумаў.

Ілона Іванова.

Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве прайшоў адборачны тур гарадскога конкурсу "Чароўныя таўстушкі" Да ўдзельніц адборачнага конкурсу было два патрабаванні: выйсці на сцэну і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика