Іна Кулей адзначае юбілей
11.11.2010 09:37
—
Новости Общества
|
Яна нарадзілася ў маленькай палескай вёсачцы Крукі, што ў Брагінскім раёне. У сям’і настаўніцы беларускай мовы і піянерважатага. Пазней бацька Іны скончыць юрыдычны факультэт і ўладкуецца на працу следчым у Ляхавічы. Там Іна Кулей і пражыла ладны кавалак свайго жыцця. Скончыла педуніверсітэт па спецыяльнасці «дэфекталогія». Працавала ў адной з брэсцкіх школ. У 1990‑ыя ўзначаліла фонд рэгіянальнага развіцця «Вежа», які аб’ядноўваў і дапамагаў грамадскім арганізацыі Брэсцкай вобласці. Падчас выбараў 2006 года Іна Феліксаўна Кулей была заўсёды побач з сваім мужам Аляксандрам Мілінкевічам.Цяпер Кулей узначальвае камітэт дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць», дзякуючы якому сотні беларусаў, выключаных з універсітэтаў, маюць магчымасць працягнуць навучанне за мяжой. «Наша Ніва» прасіла юбілярку аб інтэрв’ю, але яна адмовілася: «Не люблю гэтыя прынагодныя гутаркі». Сказала толькі, што дзень нараджэння будзе адзначаць у коле родных.Рэдакцыя «НН» далучаецца да віншаванняў. Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Наша Ніва» прасіла юбілярку аб інтэрв’ю, але яна адмовілася: «Не люблю гэтыя прынагодныя гутаркі». |
|