У Беларусi ўсе заяўкi на ўстаноўку стацыянарных тэлефонаў будуць задаволены да канца 2010 года. 21.by

У Беларусi ўсе заяўкi на ўстаноўку стацыянарных тэлефонаў будуць задаволены да канца 2010 года

12.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi ўжо не iснуе праблемы ўстаноўкi стацыянарных тэлефонаў. Аб гэтым паведамiў учора журналiстам мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Мiкалай Панцялей у час прыёму грамадзян у грамадскай прыёмнай РГА "Белая Русь", перадае БЕЛТА.

Паводле слоў мiнiстра, некаторыя праблемы могуць узнiкаць у новых мiкрараёнах сталiцы, якiя будуюцца там, дзе няма дастатковай ступенi гатоўнасцi iнжынерных сетак, каб у поўным аб'ёме прадастаўляць паслугi. "Мы ўжо ўвялi новыя АТС, i да канца бягучага года ўсе заяўкi па ўстаноўцы тэлефонаў будуць задаволены". Да канца 2010 года таксама будуць задаволены ўсе заявы на ўстаноўку стацыянарных тэлефонаў па ўсёй Беларусi, якiя былi пададзены да 1 студзеня 2010 года. "Наперадзе ў нас Магiлёўская вобласць, дзе цэлы шэраг раёнаў не мае чаргавiкоў наогул, не гаворачы ўжо аб тых, хто стаў на чаргу да 1 студзеня бягучага года. І ў гэтым напрамку мы будзем рухацца далей. Мы бачым сваю задачу ў тым, каб не ў нас стаялi ў чарзе, а каб мы стаялi ў чарзе да нашых патэнцыяльных клiентаў i прадавалi свае паслугi".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ўжо не iснуе праблемы ўстаноўкi стацыянарных тэлефонаў. Аб гэтым паведамiў учора журналiстам мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Мiкалай Панцялей у час прыёму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика