ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
12.11.2010
—
Новости Общества
|
Малдова падасць заяўку на ўступ у Еўрасаюз у 2011 годзе
Малдова ўжо ў 2011 годзе падасць заяўку на ўступ у Еўрапейскі саюз. Як заявіў у чацвер прэм'ер-міністр рэспублікі Улад Філат, краіна гатовая да гэтага кроку з улікам прагрэсу, дасягнутага за апошні час падчас правядзення рэформаў і ўкаранення ў краіне еўрапейскіх стандартаў. Раней малдаўскі прэм'ер заяўляў, што ў 2012 годзе ўлады рэспублікі разлічваюць на ўводзіны бязвізавага рэжыму з Еўропай. Паміж Расіяй і Эстоніяй ужо 20 гадоў няма зносін на вышэйшым узроўніМіністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт прызнаўся, што паміж РФ і Эстоніяй вось ужо 20 гадоў не было ніякіх кантактаў на вышэйшым узроўні. Ён падкрэсліў, што за гэты час не было ніводнага візіту кіраўніка дзяржавы ці кіраўніка ўрада з боку Масквы, нават кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Расіі не прыязджаў у Эстонію з афіцыйным візітам. Германія запатрабавала поўнага вываду ядзернай зброі са сваёй тэрыторыіНапярэдадні саміту НАТО ў Лісабоне міністр замежных спраў Германіі Гідо Вэстэрвэле зноў агучыў сваё патрабаванне пра поўны вывад з тэрыторыі ФРГ ядзернай зброі, паведамляе агенцтва DАРD. "Мы застаёмся вернымі сваёй мэце", — адзначыў міністр на пасяджэнні ў Бундэстагу, дадаўшы, што пытанне пра ядзернае раззбраенне будзе "рашаючай тэмай" на хуткім саміце НАТА, у якім акрамя краін — членаў альянсу — таксама прыме ўдзел Расія. Гаворка ідзе пра амерыканскія ядзерныя бомбы B61, што захоўваюцца на базе ВПС Бюхель у Рэйнланд-Пфальцы. Іх дакладная колькасць невядомая. Па розных ацэнках, у Бюхеле складаваныя да 20 бомбаў B61. Грузінскім зняволеным дазволяць відэаспатканніЎ Грузіі зняволеным будзе прадастаўлена права на відэаспатканні. Адпаведныя папраўкі ў пенітэцыярны кодэкс ужо падрыхтаваныя ў парламенце. Паводле паправак, зняволеным дазволяць мець зносіны са сваякамі і знаёмымі праз інтэрнэт. Сеансы сувязі будуць арганізаваныя пасродкам вэб-камер. Для гэтага, праўда, ахвотнікам пагутарыць з асуджаным прыйдзецца атрымліваць адмысловы дазвол (як і на звычайнае спатканне). Відэаспатканні будуць платнымі. 15-хвілінны сеанс, паводле словаў прадстаўніка юрыдычнага камітэта парламента Андро Алавідзэ, будзе каштаваць 15 лары (каля васьмі з паловай долараў). Паводле словаў парламентарыя, такая магчымасць у пэўных выпадках дазволіць людзям зэканоміць грошы: калі іх знаёмы ці сваяк адбывае пакаранне ў іншым горадзе, паездка туды абыйдзецца даражэй, чым відэасувязь. Зняволеныя могуць скарыстацца такой магчымасцю не больш за восем разоў у месяц. Права на відэаспатканні будуць пазбаўлены тыя, хто асуджаны за асабліва цяжкія злачынствы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малдова падасць заяўку на ўступ у Еўрасаюз у 2011 годзе Малдова ўжо ў 2011 годзе падасць заяўку на ўступ у Еўрапейскі саюз. Як заявіў у чацвер прэм'ер-міністр...
|
|