ДАІ Беларусі не дапусціць масавай язды з парушэннем правілаў дарожнага руху. 21.by

ДАІ Беларусі не дапусціць масавай язды з парушэннем правілаў дарожнага руху

12.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 15 па 21 лістапада ў Беларусі пройдзе мэтавы тыдзень бяспекі дарожнага руху, які будзе прымеркаваны да Сусветнага дня памяці ахвяр дарожных аварый.

Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Максім Падбярэзкін. раней у Беларусі прымаліся спробы масавай язды з парушэннем ПДР. "Аднак мы своечасова атрымлівалі інфармацыю і спынялі гэтыя парушэнні". Ён нагадаў, што аўтамабільныя гонкі павінны праводзіцца на спецыяльна падрыхтаваных трасах і пляцоўках і толькі з удзелам прафесійных кіроўцаў. "Так, мы даём магчымасць гэта ажыццявіць на пляцоўцы ў Баравой, але толькі пад кантролем супрацоўнікаў ДАІ", — дадаў ён.

Што датычыцца ініцыятывы Міністэрства аховы здароўя па змяншэнні дапушчальнага ўзроўню алкаголю ў крыві кіроўцы з 0,5 да 0,3 праміле, намеснік начальніка адзначыў, што лічыць гэту прапанову абсалютна абгрунтаванай. "Бывае, што чалавек павінен выпіць лякарства, але для гэтага 0,3 праміле цалкам дастаткова", — лічыць Максім Падбярозкін.

Леанід Тугарын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 15 па 21 лістапада ў Беларусі пройдзе мэтавы тыдзень бяспекі дарожнага руху, які будзе прымеркаваны да Сусветнага дня памяці ахвяр дарожных аварый.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика