АБЗАЦ
12.11.2010
—
Новости Общества
|
Завод па перапрацоўцы бітага шкла будзе пабудаваны ў прамысловай зоне каля Калядзічаў да канца наступнага года. Прадпрыемства размесціцца на плошчы 2 га, выдаткі на будаўніцтва складуць каля 5,5 мільёна еўра. Штогод тут змогуць перапрацоўваць да 120 тысяч тон шкляных адходаў. Іх будуць сартаваць па колеры і чысціць ад прымешкаў. Канчатковым прадуктам стане чыстае бітае шкло, якое можна выкарыстоўваць на шклозаводах для вытворчасці прадукцыі. Дзяржаўтаінспекцыя паступова ўводзіць у эксплуатацыю на аўтадарозе М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі сістэму фота- і відэафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму. Некалькі соцень вадзіцеляў ужо атрымалі па пошце пастановы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці. Разам з пастановай уладальнікі транспартных сродкаў атрымалі відарыс моманту парушэння з указаннем хуткасці, выявай аўтамабіля і таго, хто сядзеў за рулём. Зараз на М1/Е30 працуюць больш за 20 камер. Двое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ на вуліцы Ангарскай у Мінску. Яны трапілі пад колы аўтамабіля на пешаходным пераходзе. 25-гадовы кіроўца аўтамабіля "Рэно Лагуна", жыхар Пухавіцкага раёна, не заўважыў дзяцей з-за тралейбуса, што стаяў на прыпынку грамадскага транспарту. Кіроўца нават не спыніўся пасля таго, як збіў дзяцей, а працягнуў рух у напрамку Партызанскага праспекта. Відавочцы выклікалі супрацоўнікаў ДАІ і паведамілі звесткі пра ўцекача. Неўзабаве таго затрымалі. Супрацоўнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях дапамаглі медыкам зняць з моста праз Свіслач у сталіцы мужчыну, што вісеў у пятлі. Устаноўлена асоба мужчыны, што павесіўся. Гэта беспрацоўны мінчанін 1963 г.н. Перадсмяротнай запіскі пры ім не было. Gооglе звольніла супрацоўніка, які расказаў СМІ пра павышэнне заробку. Кіраўніцтва амерыканскай кампаніі Gооglе звольніла супрацоўніка, які расказаў выданню Thе Busіnеss Іnsіdеr пра 10-працэнтнае павышэнне заработнай платы, якое чакае кожнага работніка карпарацыі з 1 студзеня наступнага года. Гэтая інфармацыя была канфідэнцыйная, і дырэкцыя Gооglе разлічвала на тое, што яна не выйдзе за межы кампаніі. Галоўнай прычынай такога рашэння дырэктараў кампаніі стала жорсткая канкурэнцыя, якая ўсталявалася на сусветным рынку высокіх тэхналогій. Gооglе асцерагаецца, што таленавітыя супрацоўнікі могуць перайсці ў іншыя кампаніі — напрыклад, Fасеbооk. ПОЎНЫ АБЗАЦ У Татарстане пры спробе пранесці ў папраўчую калонію гераін затрыманая котка. Пра гэта ўчора паведамлялася на сайце рэспубліканскага ўпраўлення Федэральнай службы выканання пакаранняў. Устаноўлена, што асуджаны трымаў у камеры котку. Ён змог пераправіць жывёлку на волю. Саўдзельнікі злавілі котку, на працягу некалькіх дзён марылі яе голадам, а затым прымацавалі да ашыйніка пакет з гераінам і адпусцілі. Галодная істота адправілася ў камеру, чакаючы, што гаспадар яе накорміць. Аднак пра "наркакур'ера" зараней стала вядома супрацоўнікам калоніі. Яны дасталі з кашачага ашыйніка пакет, у якім выявілі 15 г гераіну. Чакаецца, што па факце будзе распачатая крымінальная справа. Пра лёс коткі не паведамляецца.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Татарстане пры спробе пранесці ў папраўчую калонію гераін затрыманая котка. Пра гэта ўчора паведамлялася на сайце рэспубліканскага ўпраўлення Федэральнай...
|
|