ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

13.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расія здзівіла СНД сацыяльнымі праваламі

Па розніцы прыбыткаў бедных і багатых Расія ўдвая апярэдзіла краіны СНД. Разрыў паміж 10% найбольш і найменш забяспечаных грамадзян складае ў Расіі амаль 17 разоў, тады як у Казахстане — усяго 5,3 раза, ва Украіне — каля 9 разоў, а ў Беларусі ўсяго каля 5. Пра гэта піша расійская "Независимая газета". Вылучылася Расія сярод краін СНД і нізкай працягласцю жыцця. Менш, чым у Расіі, людзі жывуць толькі ў дзвюх постсавецкіх рэспубліках: у Казахстане і Туркменістане.

Сацыёлагі высветлілі рэальны памер хабараў у Расіі

Сярэдні памер бытавога хабару ў Расіі дасягае пяці тысяч рублёў(каля 160 долараў), а ў дзелавой сферы ён лічыцца сотнямі тысяч долараў, паведаміў кіраўнік фонду палітычных даследаванняў "Індэм" ("Інфарматыка для дэмакратыі") Георгій Сатараў.

Паводле слоў эксперта, "бытавая" карупцыя ў Расіі найболей распаўсюджаная ў ахове здароўя, адукацыі і на дарогах. Тым часам у звестках пра сярэдні памер хабару ў Расіі, якія прыводзяць праваахоўныя органы, гэтыя два віды карупцыі "змешваюцца", адзначыў Сатараў. "Яны (праваахоўнікі) бяруць справы, якія яны разглядаюць, і ўсярэдніваюць, а гэтага рабіць нельга", — тлумачыць ён, падкрэсліваючы, што бытавая і дзелавая карупцыі — гэта зусім розныя рынкі з рознымі заканамернасцямі і тэндэнцыямі. 27 кастрычніка намеснік начальніка дэпартамента эканамічнай бяспекі МУС РФ Аляксандр Назараў паведаміў, што сярэдні памер хабару ў Расіі ў параўнанні з мінулым годам вырас амаль у 1,5 раза. "За дзевяць месяцаў бягучага года сярэдняя сума хабару перавысіла 42,5 тыс. рублёў, а камерцыйнага подкупу — наблізілася да 90 тыс. рублёў", — сказаў Назараў.

В.а. прэзідэнта Малдовы папрасіў НАТО спрыяць вываду арміі РФ з Прыднястроўя

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Малдовы, старшыня парламента Міхай Гімпу звярнуўся да генеральнага сакратара НАТО Андэрса Фога Расмуссана за падтрымкай у пытанні вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі рэспублікі. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які Гімпу апублікаваў у пятніцу на брыфінгу ў Кішынёве.

"Прайшло больш за 20 гадоў з моманту абвяшчэння незалежнасці Малдовы, але расійскі ўрад не выконвае ўзятыя на сябе абавязкі як на двухбаковай аснове, так і ў міжнародным кантэксце. Насуперак нормам міжнароднага права і Канстытуцыі рэспублікі Малдова, расійскія войскі працягваюць незаконна заставацца на тэрыторыі незалежнай Малдовы", — піша Гімпу.

На яго думку, "расійскія войскі застаюцца крыніцай напружанасці і падсілкоўваюць прыднястроўскі сепаратызм". "Прыднястроўскія сепаратысты адчуваюць тайную падтрымку, маральную і палітычную, з боку расійскіх войскаў у Прыднястроўі", — падкрэсліў Гімпу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сацыёлагі высветлілі рэальны памер хабараў у Расіі Сярэдні памер бытавога хабару ў Расіі дасягае пяці тысяч рублёў(каля 160 долараў), а ў дзелавой сферы ён лічыцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика