БПЦ мае намер кананізаваць новага святога. 21.by

БПЦ мае намер кананізаваць новага святога

16.11.2010 15:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская праваслаўная царква мае намер кананізаваць святапакутніка Аляксея Магільніцкага – прэсвітэра Лельчыцкага, паведамілі ў Тураўскай епархіі.

Плануецца, што рашэнне будзе прынята на пасяджэнні Святога Сінода БПЦ пад старшынствам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Філарэта 20 лістапада ў Мазыры. Чакаецца, што літургія з чынам кананізацыі будзе здзейсненая 21 лістапада – у прастольнае свята Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора Мазыра.

Аляксей Магільніцкі ў першай палове XX ст. служыў на тэрыторыі гэтай дыяцэзіі, якая тады называлася Мінскай і Тураўскай, а затым Мазырскай. Ён нарадзіўся ў 1870 г. у Мінску, а ў 1892 г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю і праз год у Свята-Духавым кафедральным саборы быў высвячаны ў святара. Яму давялося служыць у розных прыходах, у тым ліку ў Свята-Міхайлаўскім саборы Мазыра, а таксама ў саборы Найсвяцейшай Тройцы ў Лельчыцах.

У 1935 г. улады зачынілі гэты храм і сталі выкарыстоўваць як збожжасховішча.

Аднак святар працягваў здзяйсняць трэбы і нават набажэнствы ў сябе дома, але быў арыштаваны.

Яго пасадзілі ў турму, якая размяшчалася ў згаданым Свята-Міхайлаўскім саборы. У 1937 годзе яму, як і многім іншым, быў вынесены смяротны прысуд, які прывялі ў выкананне прама ў храме.

Магчыма, у найбліжэйшай будучыні БПЦ кананізуе і іншых святароў-новапакутнікаў Тураўскай епархіі, якія пацярпелі ад рэпрэсій.


Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская праваслаўная царква мае намер кананізаваць святапакутніка Аляксея Магільніцкага – прэсвітэра Лельчыцкага, паведамілі ў Тураўскай епархіі. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика