"Выкраў" сваё аўто. 21.by

"Выкраў" сваё аўто

17.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб пазбегнуць адказнасці за ўчыненае ДТЗ, мінчанін прыдумаў гісторыю пра напад...

42-гадовы мужчына, паводле звестак прэс-афіцэра Мінскага РУУС Наталлі Свідуновіч, прыйшоў у Мачулішчанскі аддзел міліцыі і распавёў праваахоўнікам пра тое, што невядомыя выкралі ў яго аўтамабіль. Паводле слоў заяўніка, ён падабраў на дарозе паблізу вёскі Ураджайнае двух хлопцаў, якія галасавалі на дарозе, а тыя, на яго бяду, аказаліся злачынцамі. У прыватнасці, паведаміў мужчына, у дарозе пасажыры пачулі нейкі незразумелы стук у машыне і параілі кіроўцу спыніцца. А ён, маўляў, прыслухаўся да парады, выйшаў з аўто і... адчуў, што па галаве нечым ударылі. Калі ж прыйшоў у прытомнасць, то ўбачыў, што аўтамабіль знік. Толькі, як высветлілася, усю вышэйзгаданую гісторыю "пацярпелы" выклаў з адной мэтай — спрабаваў пазбегнуць адказнасці за дарожна-транспартнае здарэнне, якое ўчыніў у сталіцы. Акрамя таго, у момант учынення ДТЗ і падчас візіту ў міліцыю мужчына быў нецвярозым: у яго крыві было знойдзена два праміле алкаголю. Між іншым, у 2005 годзе ён ужо пазбаўляўся права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на 5 гадоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. На гэты раз у адносінах да "казачніка" заведзеная крымінальная справа за заведама несапраўдны данос.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб пазбегнуць адказнасці за ўчыненае ДТЗ, мінчанін прыдумаў гісторыю пра напад... 42-гадовы мужчына, паводле звестак прэс-афіцэра Мінскага РУУС Наталлі Свідуновіч,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика