Гасціннасць. Mаdе іn Bеlаrus. 21.by

Гасціннасць. Mаdе іn Bеlаrus

17.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Wе lоvе Bеlаrus!!!" — кажа ўдзельнік з Літвы і дадае: "Усё будзе ОКІ-ДОКІ". Удзельнікі дзіцячага "Еўрабачання" здзіўляюць не толькі сваёй рознабаковасцю і шчырасцю, але і разнастайнасцю моў. Руская, англійская, фламандская, літоўская...

— Мы адчуваем сябе тут вельмі ўтульна, — прызнаюцца дзяўчынкі з Нідэрландаў Анна і Сенна. — Усе з намі вельмі прыветлівыя, і горад нам вельмі спадабаўся, ён вельмі прыгожы і чысты. Нам спадабаліся песні ўсіх краін, але больш за ўсё — песні Мальты і Бельгіі. Запомніўся і беларускі канкурсант — ён спявае вельмі прыгожа. Перад нашым ад'ездам Ральф Макенбах (леташні пераможца дзіцячага "Еўрабачання" — Аўт.) даў нам вельмі шмат настаўленняў і пажаданняў. Мы павінны трымаць сябе вельмі добра на сцэне і дарыць навакольным радасць. Мы зробім усё магчымае, каб перамагчы, але калі не пераможам, не будзем засмучацца.

Жыццё ў "Мінск-Арэне" кіпіць. Тэхнікі даводзяць апошнія штрыхі сцэны, арганізатары сочаць, каб усё адбывалася паводле плана, а ў юных спевакоў учора прайшлі першыя рэпетыцыі.

Графік вельмі шчыльны. У 09:20 — выступленне першага канкурсанта, у 19:45 — апошняга. На прагон нумара адведзена 35 хвілін. Парадак выступленняў на рэпетыцыі ідзе ў той жа паслядоўнасці, як будзе праходзіць і ў фінале. Адкрые песеннае спаборніцтва спявак Бартас (Ноюс БАРТАШКА). 14-гадовы літовец выканае песню "ОKІ-DОKІ". Закрываць конкурсную праграму будзе пяцікласніца з Македоніі Аня ВЕЦЕРАВА з песняй "ЕОО, ЕОО".

— Пакуль у нас усё ідзе цудоўна, — расказаў "Звяздзе" выканаўчы прадзюсар дзіцячага "Еўрабачання-2010" Аляксандр МАРТЫНЕНКА. — Я спадзяюся, калі ўсе дні пройдуць так паспяхова як сёння, нашы госці застануцца задаволенымі. Дзеці пазнаёміліся, адпачылі, у іх пачаліся працоўныя будні. Але акрамя рэпетыцый, канкурсантаў чакаюць экскурсіі па Мінску, наведванне еўраклуба, яны абавязкова сходзяць у цырк. Так што будзе не толькі шмат працоўных момантаў, але і час для адпачынку.

Напярэдадні рэпетыцый у еўрадоме дзеці мелі магчымасць больш цесна пазнаёміцца.

— У Мінску мы літаральна пару дзён, а ўжо атрымалі столькі пазітыву, што проста не перадаць словамі! — дзеляцца ўражаннямі канкурсанты з Расіі, пяцікласнікі Ліза ДРОЗД і Саша ЛАЗІН. — Усе вельмі гасцінныя і прыветлівыя. Мы чулі, што ў Беларусі вывучаецца беларуская мова, што тут дзве дзяржаўныя мовы, і, магчыма, мясцовыя хлопчыкі і дзяўчынкі навучаць нас размаўляць па-беларуску.

На конкурсе мы хочам не толькі паказаць сябе, але і завесці шмат сяброў. Перад ад'ездам леташняя ўдзельніца ад Расіі Каця РАБАВА пажадала нам удачы. Што патрэбна для перамогі? Удача, велізарная праца, пазітыўныя эмоцыі і проста расслабленне. Чаго і зычым усім удзельнікам!

Ілья ЛАПАТО.

Фота Вольгі ЛАСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Wе lоvе Bеlаrus!!!" — кажа ўдзельнік з Літвы і дадае: "Усё будзе ОКІ-ДОКІ". Удзельнікі дзіцячага "Еўрабачання" здзіўляюць не толькі сваёй рознабаковасцю і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика