Будзе кругласутачны тэлефон даверу для дзяцей. 21.by

Будзе кругласутачны тэлефон даверу для дзяцей

18.11.2010 15:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мэтах своечасовага выяўлення фактаў сямейных праблем і насілля ў дачыненні да дзяцей 1 снежня 2010 года на базе прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх УУС Мінскага аблвыканкама пачне працаваць кругласутачная прамая лінія. Тэлефон: 8 (017) 220-45-26.

Як паведамілі ў МУС, міністэрства разглядае працу па папярэджанні насілля ў дачыненні да дзяцей, забеспячэнні абароны іх правоў і законных інтарэсаў як адзін з найважнейшых кірункаў сваёй дзейнасці.

Гарачая лінія адкрываецца з ініцыятывы ўпраўлення прафілактыкі МУС.

У 2010 годзе органамі ўнутраных спраў сумесна з зацікаўленымі структурамі выяўлены 6.825 падлеткаў, якія знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Больш за 60 непаўналетніх пацярпелі ў выніку ўчынення злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносінаў, 14 — распусных дзеянняў, 24 — былі згвалтаваны, 34 — зведалі гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, 11 — уцягваліся ў прастытуцыю або выкарыстоўваліся ў гэтых мэтах.


Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах своечасовага выяўлення фактаў сямейных праблем і насілля ў дачыненні да дзяцей 1 снежня 2010 года на базе прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика