З серады добра падмарозіць і пойдзе снег. 21.by

З серады добра падмарозіць і пойдзе снег

20.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На выхадныя ў краіне захаваецца ўмерана цёплае надвор'е, калі ў суботу месцамі, а ў нядзелю ў большасці раёнаў будзе ісці кароткачасовы дождж, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Месцамі на дарогах туман. Тэмпература ў суботу днём 3—9, уначы — 1—3 цяпла, у нядзелю — плюс 3—10 градусаў. Сіноптыкі адзначаюць, што такі тэмпературны рэжым на 3—6 градусаў перавышае кліматычную норму лістапада. Захаваецца цёплае надвор'е і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак днём 2—8 цяпла, месцамі кароткачасовы дождж.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, ужо ў аўторак паўднёвы цыклон прынясе да нас інтэнсіўныя дажджы, у паўночных раёнах магчымы мокры снег. А вось у сераду ў Беларусь завітае халоднае паветра арктычнага паходжання. Сур'ёзна пахаладае. Дажджы зменяцца на мокры снег. У другой палове тыдня чакаецца зімовы характар надвор'я. Часам будзе ісці снег, на дарогах галалёдзіца. У чацвер на працягу сутак будзе стабільна трымацца 1—8 градусаў марозу. А значыць, цяпла ўжо не будзе да вясны.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выхадныя ў краіне захаваецца ўмерана цёплае надвор'е, калі ў суботу месцамі, а ў нядзелю ў большасці раёнаў будзе ісці кароткачасовы дождж, паведаміла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика