Падрыхтаваны новы кадастравы кошт зямлі на вёсцы
20.11.2010
—
Новости Общества
|
Сёлета дзяржпрадпрыемства "Нацыянальнае кадастравае агенцтва" завяршыла пераацэнку кадастравага кошту зямельных участкаў у сельскіх населеных пунктах нашай краіны, паведаміў рэдакцыі намеснік старшыні Дзяржкамітэта па маёмасці Андрэй Гаеў. У апошні раз кадастравы кошт зямель спецыялістамі падлічваўся ў 2004 годзе. Наколькі моцна змяніўся кадастравы кошт зямель за гэты час? У інтэрнэце днямі пачалі гуляць чуткі, што зямля на вёсцы можа падаражэць нават у сотні разоў. Андрэй Гаеў на гэты конт адзначыў, што ў выніку пераацэнкі не адбылося агульнага істотнага падаражання зямель. Сёння кадастравы кошт зямельных участкаў амаль напрамую залежыць ад яго рынкавага кошту. Напрыклад, калі дзяржава за мінулыя гады сур'ёзна ўпарадкавала нейкія тэрыторыі: былі пабудаваныя сучасныя дарогі, праведзены водаправод і электрычнасць ці іншая інфраструктура, тады рынкавы кошт такіх зямель адпаведна павялічыўся. У гэтым выпадку павялічваецца і кадастравы кошт зямель. Павелічэнне кошту можа скласці 20—30 працэнтаў, у асобных выпадках — у некалькі разоў. "На іншых тэрыторыях кадастравы кошт зямельных участкаў можа ўвогуле не змяніцца", — удакладніў Андрэй Гаеў. Разам з тым, падрыхтаваная нацыянальным агенцтвам пераацэнка зямель сёння яшчэ не з'яўляецца канчатковай "лічбай" для выкарыстання. Гэтымі днямі новыя памеры кадастравага кошту сельскіх зямель накіраваныя для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы. Гэтыя структуры, у сваю чаргу, могуць рэкамендаваць падкарэктаваць кадастравы кошт або ўвогуле не згадзіцца з ім. Новы кадастравы кошт зямель "запрацуе" толькі ў тым выпадку, калі кожныя асобныя мясцовыя Саветы ўхваляць новыя лічбы. Якім чынам пераацэнка кадастравага кошту зямель можа закрануць інтарэсы звычайных жыхароў нашай краіны? Справа ў тым, што ўжо сёлета ў залежнасці ад кадастравага кошту зямлі вызначаецца памер яе арэнды, узровень зямельнага падатку і кошт прыватызацыі зямельных участкаў. Намеснік начальніка ўпраўлення інвестыцыі і ацэнкі нерухомасці камітэта па маёмасці Наталля Філіповіч адзначыла, што калі пераацэнка зямельных участкаў на вёсцы будзе зацверджана сёлета, тады плаціць па новых расцэнках зямельны падатак насельніцтва будзе ўжо ў наступным годзе. А калі новыя кошты на зямлю мясцовыя ўлады ўхваляць пасля Новага года, тады павелічэнне зямельнага падатку закране нас толькі ў 2012 годзе. Новыя памеры арэнды за зямлю пачнуць дзейнічаць, калі зацверджаны мясцовымі ўладамі кадастравы кошт зямель будзе ўнесены ў спецыяльны зямельны рэгістр. Трэба адзначыць, што пераацэнка зямельных участкаў зроблена спецыялістамі агенцтва ва ўсіх раёнах Беларусі, акрамя Мінскага раёна, дзе яе запланавана ажыццявіць у 2011 годзе. У Слуцкім, Маладзечанскім і Гомельскім раёнах рынкавая пераацэнка зямель была праведзена крыху раней. Спецыялісты Нацыянальнага кадастравага агенцтва прадаставілі рэдакцыі яшчэ не зацверджаныя лічбы кадастравага кошту зямель у сельскіх населеных пунктах Мінскай вобласці. Так, напрыклад, у Бярэзінскім раёне мінімальны кадастравы кошт квадратнага метра зямлі складае 372 рублі, а самы дарагі зямельны "квадрат" каштуе 6404 рублі. Увогуле, самая танная зямля на Міншчыне існуе ў Слуцкім раёне, дзе квадратны метр ацэньваецца ў 114 рублёў, аднак там ёсць участкі і па 6 тысяч. А вось самая дарагая зямля ў Мінскай вобласці — у Смалявіцкім і Пухавіцкім раёнах, дзе квадратны метр элітнага зямельнага ўчастка мае кадастравы кошт у памеры 14495 і 17812 рублёў адпаведна. Падлічылі спецыялісты агенцтва і меркаваны памер зямельнага падатку для ўчастка 10 сотак. Мінімальны памер такога падатку складае для большасці раёнаў сталічнай вобласці ўсяго 8 тысяч рублёў за ўчастак у год. За самыя дарагія зямельныя ўчасткі ў Смалявіцкім і Пухавіцкім раёнах неабходна будзе заплаціць за год 14,5 і 17,8 тысячы рублёў. Як бачна, у Мінскай вобласці зямля падаражэла ў некалькі разоў, аднак зямельны падатак мае магчымасць заплаціць любы землеўладальнік. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета дзяржпрадпрыемства "Нацыянальнае кадастравае агенцтва" завяршыла пераацэнку кадастравага кошту зямельных участкаў у сельскіх населеных пунктах...
|
|