Нікітчанка загінуў пры абгоне. 21.by

Нікітчанка загінуў пры абгоне

21.11.2010 15:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здарэнне адбылося ў суботу 19 лістапада прыкладна, а 15-й гадзіне на 56-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна. Нікітчанка ехаў на дачу, у бок Маладзечна. Як паведамляюць у абласной ДАІ, паводле папярэдняй інфармацыі Нікітчанка выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком ЗІЛ. Акрамя Нікітчанкі, ніхто не пацярпеў.

Паводле інфармацыі радыё «Свабода», Іван Нікітчанка ездзіў на аўтамабілі «Фольксваген-Бора».

Як паведаміў «Нашай Ніве» доктар Фёдараў з Маладзечанскага шпіталя, праф. Нікітчанка памёр, а 2-й ночы, не апрытомнеўшы.

71-гадовы Іван Нікітчанка быў сябром БНФ. Доўгія гады ён узначальваў аргкамітэты правядзення «Чарнобыльскага шляху». У 1990-х уваходзіў у склад ценевага кабінета апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.

На гэтых выбарах ён стаў даверанай асобай кандыдата ад Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, аргументаваўшы тым, што гэты кандыдат найбольшую ўвагу надае пытанням пераадолення наступстваў Чарнобыля.

«Наша Ніва» смуткуе разам з сям’ёю нябожчыка. Мы пастараемся разведаць пра абставіны катастрофы.

Ураджэнец Браншчыны, ён стаў адным з найлепшых навукоўцаў у галіне селекцыі жывёлаў. Ён блізка да сэрца ўспрыняў чарнобыльскую трагедыю, што зачапіла і ягоныя родныя мясціны. Ён далучыўся да беларускага нацыянальнага руху і заставаўся ў ім да апошніх дзён свайго жыцця.


Падзяліцца навіной: 
МБ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
на 56-м кіламетры аўтадарогі Мінск—Маладзечна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика