«Фатограф каралёў і прэзідэнтаў» зрабіў беларускім уладам сюрпрыз +фота
22.11.2010 13:42
—
Новости Общества
|
Прэстыжны лонданскі фатограф Саша Гусаў пасля амаль двухгадовага знаходжання ў Беларусі выпусціў кнігу Belarus Terra Incognita. Аляксандр Лукашэнка, для піяру якога, як пісалі СМІ, фатограф і запрашаўся, будзе, мабыць, здзіўлены. — Дзялюся плёнам амаль двухгадовага знаходжання ў Беларусі. Толькі што выйшла мая новая кніга — Belarus Terra Incognita. Шкада, што ні ў кога ў Расіі не знайшлося грошай замовіць мне На тых фотаздымках, якія майстар выставіў у блогу, няма і ценю афіцыйнага пафасу. Што дастаткова дзіўна. Больш за год таму стала вядома, што «фатографа каралёў і прэзідэнтаў», які каля 20 гадоў таму з’ехаў з Расіі ў Лондан і за гэты перыяд стаў адным з самых запатрабаваных спецыялістаў у свеце, запрасілі папрацаваць з Лукашэнкам. І пазнаёміць Захад з малавядомай яму краінай. Выказваліся асцярогі, што вядомы фатограф, які трапіў у Мінск пасля лорда Бэла, стане інструментам дзяржаўнай прапаганды. На зайздрасць беларускім фатографам, Сашу Гусаву ніякіх перашкодаў падчас здымак не чынілі. Адзін з фотакораў, якія працавалі на парадзе на Дзень незалежнасці, расказаў «Салідарнасці»: «Гусаў працаваў з такім жа допускам, як і асабісты фатограф прэзідэнта, меў зносіны непасрэдна з Безумоўна, не бачачы цалкам кнігі, агульную выснову пра яе скіраванасць рабіць цяжка. Але мяркуючы па фатаграфіях, выкладзеных у блогу Сашы Гусава, пылу ў вочы беларускія ўлады яму не пусцілі. Падзяліцца навіной:
Мікалай Чарняўскі, «Салідарнасць» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэстыжны лонданскі фатограф Саша Гусаў пасля амаль двухгадовага знаходжання ў Беларусі выпусціў кнігу Belarus Terra Incognita. Аляксандр Лукашэнка, для піяру якога,...
|
|