У Беларусь едзе чарговы натоўп расійскіх журналістаў. 21.by

У Беларусь едзе чарговы натоўп расійскіх журналістаў

22.11.2010 13:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыблізна 40 прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ і выданняў Саюзнай дзяржавы возьмуць удзел у чарговым прэс-туры па Беларусі.

Як паведаміў намеснік дырэктара, начальнік аддзела арганізацыі інфармацыі Нацыянальнага прэс-цэнтра Аляксей Цыбулька, візіт адбудзецца 24–26 лістапада. Арганізатарамі выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Нацыянальны прэс-цэнтр і пасольства Беларусі ў Расіі.

Тэма прэс-тура — рэалізацыя праектаў і праграм у сферы пагранічнай і мытнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.

Запланавана наведванне журналістамі Гродзенскай вобласці, у прыватнасці пункта пропуску «Брузгі» і Гродзенскай пагранічнай групы. Адбудуцца сустрэчы з кіраўніцтвам Гродзенскага аблвыканкама, Дзяржаўных мытнага і пагранічнага камітэтаў.


Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыблізна 40 прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ і выданняў Саюзнай дзяржавы возьмуць удзел у чарговым прэс-туры па Беларусі. Як паведаміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика