Івана Нікітчанку пахавалі на Паўночных могілках
22.11.2010 16:02
—
Новости Общества
|
На Паўночных могілках Мінска адбылося пахаванне вядомага навукоўца, грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі, які 19 лістапада трапіў у аўтааварыю пад Маладзечнам і памёр у шпіталі 20 лістапада. Каб развітацца з Іванам Нікітчанкам, у ягоную кватэру на вуліцы Іванаўскай прыйшлі больш за сто чалавек. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() На грамадскай паніхідзе, якая адбылася на Паўночных могілках, пра Івана Нікітчанку згадвалі Юры Хадыка, Алесь Марачкін, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч, Аляксандр Валчанін ды іншыя. Выступоўцы адзначалі вялікія заслугі Мікалая Нікітчанкі ў развіцці сельскагаспадарчай навукі, барацьбе з наступствамі чарнобыльскай катастрофы, актыўнасць у грамадскім і палітычным жыцці незалежнай Беларусі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Паўночных могілках Мінска адбылося пахаванне вядомага навукоўца, грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі, які 19 лістапада трапіў у аўтааварыю пад Маладзечнам і... |
|