Незабыўны адпачынак прапануе аграсядзіба “Лідскі хутарок”. 21.by

Незабыўны адпачынак прапануе аграсядзіба “Лідскі хутарок”

23.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Незабыўны адпачынак 
прапануе аграсядзіба “Лідскі хутарок”.

Тут уласнаручна пасадзіў дрэва Прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, які прыпыніўся ў гэтым утульным куточку сёлета падчас сваёй веласіпеднай вандроўкі па Беларусі. Ён быў зачараваны душэўнасцю гаспадароў, а таксама маляўнічымі краявідамі, што адкрываюцца адгэтуль ва ўсе канцы. І запрасіў адкрыць філіял такой утульнай установы на яго радзіме.

Сядзіба “Лідскі хутарок” — своеасаблівы хутар сярод горада, схаваны пад кронамі высокіх ліп, бяроз, дубоў. Зрэшты, раённы цэнтр тут не даймае шумам і тлумам. Яго проста можна сузіраць здалёк — да бліжэйшых пабудоў не менш як паўкіламетра.Некалі тут месцілася невялічкая гасцініца газавікоў, праўда, з часам яна прыйшла ў заняпад. А чатыры гады таму на аўкцыёне будынак набылі сённяшнія гаспадары. Як распавядае гаспадыня сядзібы Валянціна Маркевіч, якая, дарэчы, мае вышэйшую эканамічную адукацыю, даў пра сябе ведаць родны куточак у Шчучынскім раёне, дзе жылі бацькі, а стрыечная сястра знакамітага польскага музыканта Чэслава Немена выкладала англійскую мову. Вось і захацелася нешта падобнае ўвасобіць на Лідчыне...Акрамя двухпавярховай лазні ў стылі паляўнічай хаткі, тут у наступным годзе з’явіцца вінны склеп, дзе ў найлепшым выглядзе будуць захоўвацца таксама салёныя гурочкі ды квашаная капуста. Гародніну, садавіну ды іншыя прадукты набываюць у мясцовых фермераў, правераных гаспадарнікаў у сэнсе экалагічнасці вырашчанага.Дарэчы, частуюць тут выключна беларускімі стравамі: дамашняй паляндвіцай, дранікамі, клёцкамі, баршчом, грыбным супам, запечанай бульбай, дзічынай, фірменным салам. Рэцэптам яго прыгатавання гаспадынька шчодра дзеліцца з гасцямі.У кнізе гасцей ужо сёлета назбіралася шмат запісаў на рускай, польскай, італьянскай, арабскай мовах, іўрыце. Падабаюцца гасцям таксама падарожжы на шклозавод “Нёман”, у Жыровіцкі манастыр, Лідскі замак, удзел у рэканструкцыі падзей мінулых эпох. А найбольш — цішыня і магчымасць проста адпачываць ад гарадской мітусні, сузіраючы ціхае наваколле ва ўтульным дворыку з арэлямі, гамакамі, сажалкай, спартыўнай пляцоўкай. Зрэшты, пры жаданні можна адправіцца на паляванне альбо рыбалку.Наступным праектам гаспадароў стала сядзіба “На Нёмане”, дзе таксама хатнім цяплом і ўтульнасцю вабіць звычайная вясковая хата ў аздобе маляўнічых прынёманскіх краявідаў вёскі Сялец, якая мае сваю адметную гісторыю. “Будзеце, як у бога за пазухай”, — кажа Валянціна.

Фірменны рэцэпт ад Валянціны МаркевічНа 10 літраў вады ўзяць 3 кілаграмы солі, дадаць лаўровы ліст, закіпяціць. Астуджаны раствор працадзіць і заліць ім парэзанае досыць вялікімі брускамі сала, папярэдне перасыпанае часнаком. Калі сала настоіцца 10 дзён, можна яго выцягваць і, паасобку закруціўшы ў пакеты, захоўваць смакату ў маразілцы да прыезду шаноўных гасцей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тут уласнаручна пасадзіў дрэва Прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, які прыпыніўся ў гэтым утульным куточку сёлета падчас сваёй веласіпеднай вандроўкі па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика