АБЗАЦ
25.11.2010
—
Новости Общества
|
У Івацэвіцкім раёне ад удушэння шнурком, на які былі нанізаныя бразготкі, загінула 10-месячнае дзіця. Трагедыя здарылася раніцай 23 лістапада. Маладыя бацькі прыкладна а 11-й гадзіне пакінулі свайго сына-першынца ляжаць у дзіцячым ложачку, папярок якога быў нацягнуты шнурок з цацкамі. Праз 10—15 хвілін яны зайшлі ў пакой да дзіцяці і ўбачылі, што іх сын мёртвы, а вакол яго шыі наматаны шнурок з бразготкамі. Усе акалічнасці высвятляе пракуратура. Адна з версій — хлопчык нейкім чынам адчапіў пластмасавыя кручкі, якімі шнурок з бразготкамі мацаваўся да поручняў ложачка. Затым, гуляючы з цацкамі, наматаў шнурок вакол сваёй шыі. Два пешаходы загінулі ў Баранавічах у выніку двайнога наезду. Трагедыя адбылася на вул. Пралетарскай. Мужчыны перабягалі дарогу ў неўстаноўленым месцы. Спачатку іх зачапіў "Фальксваген-Пасат". Ад удару іх адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе яны трапілі пад колы мікрааўтобуса. Абодва пешаходы памерлі на месцы, кіроўцы не пацярпелі. ПОЎНЫ АБЗАЦ Афганская бежанка назвала сваіх дзяцей Адэсай і Украінай. Так жанчына аддзячыла краіну, у якой нарадзіла сваіх дзяцей. У раддом Адэсы 29-гадовую жанчыну прывезла карэта "хуткай дапамогі". Роды прайшлі нармальна, аднак выявілася, што парадзіха — бежанка з Афганістана, у яе не было ні дакументаў, ні якіх-небудзь сродкаў на выхаванне дзяцей. Супрацоўнікі радзільні звярнуліся па дапамогу ў абласную арганізацыю Таварыства Чырвонага Крыжа. Актывісты арганізацыі прывезлі для мамы і малых адзенне, пялюшкі, дзіцячыя сумесі і сродкі гігіены, а таксама звязаліся з міграцыйнай службай, каб дапамагчы сям'і ўладкаваць справы з дакументамі.
У Кёльне выратавальнікам давялося даставаць з вады аўтамабіль з закаханай парай. Машына выкарыстоўвалася апошнімі для занятку сэксам. У працэсе нехта з каханкаў зачапіў канечнасцю рычаг аўтаматычнай каробкі перадач, і аўтамабіль, рухавік якога працаваў для забеспячэння камфортнай тэмпературы ў салоне, крануўся з месца і ўпаў у воды Рэйна. Закаханыя былі выратаваныя праз некалькі хвілін і сур'ёзна не пацярпелі. Падрабязнасці пра іх асобы не паведамляюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
70-гадовы пенсіянер з Нямеччыны злавіў палтуса-гіганта. Вага рыбіны перавышае 215 кілаграмаў, а даўжыня — 2,5 метра! Гюнтар Хансэль вылавіў рэкорднага палтуса ў...
|
|