Каляровыя ідэі Вікторыі. 21.by

Каляровыя ідэі Вікторыі

25.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Слова дэлегату ІV Усебеларускага народнага сходу

  Вікторыя Шчыракова — студэнтка 4 курса гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Сухога. Яе будучая спецыяльнасць — менеджар-эканаміст. Віка — адна з 13 студэнтаў, якія прымуць удзел у чацвёртым Усебеларускім народным сходзе. Гэтай вясной Гомельскі аблвыканкам праводзіў конкурс "Дзяржава вачамі маладых" сярод студэнтаў. Дзяўчына заняла ў ім першае месца:

— Я прадстаўляла некалькі напрамкаў у розных галінах — гэта была і адукацыя, і размеркаванне маладых спецыялістаў... Адзін з праектаў, які я прапанавала, — каляровыя пешаходныя пераходы. Гэты праект заўважылі, і цяпер ён будзе рэалізоўвацца на вуліцах Гомеля. Такія пераходы будуць зроблены не на асноўных дарогах, а на дапаможных — ля школ, дзіцячых садкоў, каля ЗАГСа. Напрыклад, каля лялечнага тэатра можна зрабіць у выглядзе каляровай шкарпэткі. Гэта прыцягне большую увагу дзяцей. І адначасова такім чынам больш вясёлае аблічча набудзе наш горад.

Шмат нас чакае наперадзе, і шмат трэба зрабіць у будучыні. Што тычыцца моладзі, здаецца, сёння не адпрацаваны механізм падтрымкі моладзевых ініцыятыў. На Захадзе цяпер модна рэалізоўваць розныя праекты — маладыя людзі актыўна ўдзельнічаюць у гэтым. У нас, я лічу, многія не ведаюць, як правільна падаць свой праект. Дзяржава павінна разумець, што ў гэтым кірунку ёсць вялікі патэнцыял. Калі малады чалавек прапануе свае творчыя ідэі, яны могуць паслужыць радзіме.

Пакуль не адрэгулявана і пытанне падтрымкі маладых сем'яў. Сёння многія імкнуцца паехаць на Захад — гэта сапраўды вельмі цікава, аднак паехаць туды на ўсё жыццё я б не хацела. Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся — магчыма, хтосьці палічыць гэта старамодным, але ж для мяне цікава ў першую чаргу супрацоўнічаць з Захадам. На жаль, у нас мала студэнцкіх абменаў, асабліва па рэгіёнах. Беларусы, я лічу, ні ў якім разе не павінны быць закрытымі. Нам трэба больш актыўна ўваходзіць у Еўропу. Да нас усе павінны ехаць, а не мы адсюль.

Я лічу, што ўсё залежыць ад самога чалавека, а магчымасці ў нашай краіне ёсць для таго, каб працаваць і зарабляць грошы. Акрамя маёй асноўнай эканамічнай спецыяльнасці, мяне зараз цікавіць журналістыка, і таму пры магчымасці, хацелася б сумясціць гэтыя дзве спецыяльнасці. Можа, атрымаецца журналіст, які працуе ў эканамічным напрамку. Але ж галоўнае — быць карыснай людзям.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вікторыя Шчыракова — студэнтка 4 курса гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Сухога. Яе будучая спецыяльнасць — менеджар-эканаміст. Віка — адна з 13 студэнтаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика