Польскі Сойм хоча бачыць амбасадарам у Беларусі Лешака Шарэпку. 21.by

Польскі Сойм хоча бачыць амбасадарам у Беларусі Лешака Шарэпку

26.11.2010 16:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

racyja.com

Лешак Шарэпка хутчэй за ўсё стане новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі. 25 лістапада на паседжанні сеймавай камісіі замежных справаў яго кандыдатура была ўхваленая на гэтую пасаду. Пра гэта паведамляе партал Kurier Poranny.

Кандыдатуру Шарэпкі павінен яшчэ зацвердзіць прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. Пасля гэтага польскі амбасадар прадставіць даверчыя граматы кіраўніку Беларусі.

Лешаку Шарэпку 46 гадоў. Ён быў выканаўцам абавязкаў намесніка амбасадара ва Украіне і першым сакратаром у польскай амбасадзе ў Расіі. Дыпламат ведае англійскую, беларускую, расійскую і ўкраінскую мовы.

Новы польскі амбасадар, верагодна, прыедзе ў Мінск ў студзені наступнага года.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
racyja.com Лешак Шарэпка хутчэй за ўсё стане новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі. 25 лістапада на паседжанні сеймавай камісіі замежных справаў яго кандыдатура была...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика