Беларускія СМІ будуць ісці па шляху ўзбуйнення. 21.by

Беларускія СМІ будуць ісці па шляху ўзбуйнення

27.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведаміў учора ў Салігорску на сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых СМІ міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, у гэтым годзе многія рэгіянальныя СМІ выйшлі на новы ўзровень. "Гэта вельмі важна, паколькі мінулы год быў дастаткова няпросты, асабліва для друкаваных СМІ, але ў Беларусі не ўпалі тыражы газет, у той час як у іншых краінах яны знізіліся. Можна з упэўненасцю сказаць, што мы чытаючая нацыя", — падкрэсліў Алег Праляскоўскі.

Дзве трэці раённых газет перайшлі на самафінансаванне. Разам з тым гэта не з'яўляецца мэтай, дзяржава павінна гарантаваць даступнасць інфармацыі, адзначыў міністр. "Самафінансаванне — гэта не значыць, што газета, якая складаецца з чатырох старонак, на дзвюх друкуе праграму і рэкламу. Гэтага не павінна быць. Галоўнае — гэта чытач, які выпісвае газету для таго, каб атрымліваць інфармацыю", — упэўнены Алег Праляскоўскі.

Закранаючы пытанне аб тым, ці заменіць інтэрнэт друкаваныя СМІ, Алег Праляскоўскі сказаў, што ў бліжэйшым будучым такога не адбудзецца, аднак газета і яе сайт павінны быць адзіным цэлым і жыць адным жыццём.

"Інтэрнэт дыктуе сваю тэндэнцыю, і інтэрнэт-версія арыентавана больш на моладзь, у той час як друкаваная версія газеты — на больш сталых людзей", — адзначыў міністр, дадаўшы, што на сайтах павінна быць больш аператыўнай інфармацыі, а на паперы — "больш буйныя журналісцкія форумы".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў учора ў Салігорску на сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых СМІ міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика