На наступным тыднi — 20-градусныя маразы!. 21.by

На наступным тыднi — 20-градусныя маразы!

27.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi ў першыя днi снежня тэмпература паветра чакаецца на 8—13 градусаў нiжэй за клiматычную норму. Пра гэта паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Людмiла Парашчук.

У суботу месцамi пройдзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзiца. Тэмпература паветра ноччу складзе 2—8 градусаў марозу. У нядзелю халоднае паўночнае паветра яшчэ больш зацвердзiцца на тэрыторыi рэспублiкi. У асобных раёнах пройдзе невялiкi снег. Ноччу падмарозiць да 3—10 градусаў. У паўночных раёнах слупок тэрмометра будзе паказваць да мiнус 13.

У панядзелак чакаецца снег, мяцелiца, моцны парывiсты вецер. У аўторак на большай частцы тэрыторыi пройдзе снег, месцамi мяцелiца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мiнус 7—13 градусаў. У паўночных раёнах пахаладае да мiнус 15 градусаў.

Па-зiмоваму холадна будзе i ў сераду. Снег у асноўным спынiцца, але ўзмоцняцца маразы. Тэмпература паветра складзе мiнус 13—18 градусаў, на паўночным усходзе пры праясненнях да мiнус 20—22. Удзень чакаецца 8—15 градусаў нiжэй за нуль.

Алена ДЗЕМЯШКЕВІЧ, БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў першыя днi снежня тэмпература паветра чакаецца на 8—13 градусаў нiжэй за клiматычную норму. Пра гэта паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика