Аляксандр Лукашэнка: "У Беларусі будуць стварацца зручныя ўмовы работы рэзідэнтаў СЭЗ". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "У Беларусі будуць стварацца зручныя ўмовы работы рэзідэнтаў СЭЗ"

27.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўчора па выніках наведвання СЭЗ "Мінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, яркім прыкладам эфектыўнага імпартазамяшчэння з'яўляецца дзейнасць беларуска-шведскага сумеснага прадпрыемства "Бако Бісаў", якое з'яўляецца рэзідэнтам СЭЗ "Мінск". Яно зарэгістравана ў снежні 2006 года, заснавальнікамі з'яўляюцца шведская кампанія "Бако Бісаў Свенска Эй Бі" (98 працэнтаў) і беларускае ЗП "Бако інструменты" (2 працэнты).

Сумеснае прадпрыемства рэалізуе на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны "Мінск" інвестыцыйны праект "Будаўніцтва завода па вытворчасці біметалічных стужачных піл".

СП "Бако Бісаў" мае ўнікальную тэхналогію і абсталяванне для вытворчасці біметалічных стужачных піл, аналагаў якім няма ў краінах СНД. Дзякуючы высокай якасці, вырабляемая прадукцыя мае пастаянны попыт, яе выкарыстоўваюць у 130 краінах свету. Гэта экспартаарыентаванае СП з'яўляецца высокатэхналагічным і інавацыйным.

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў дзейнасць СП "Бако Бісаў" свабоднай эканамічнай зоны "Мінск".

"З улікам таго, што ў Беларусі праводзяцца вялікія аб'ёмы лесанарыхтовак, неабходна падумаць аб вытворчасці бензапіл у краіне", — сказаў Прэзідэнт. Цяпер на беларускім рынку прысутнічаюць толькі імпартныя бензапілы, у прыватнасці, японскай, шведскай, германскай вытворчасці.

"І такіх тавараў, якія мы ў вялікіх аб'ёмах купляем за мяжой, нямала", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, у Беларусі неабходна ствараць больш імпартазамяшчальных вытворчасцяў.

Беларусь, Венесуэла i Азербайджан у блiжэйшы час створаць лагiстычную кампанiю па перавалцы грузаў, заявiў Прэзiдэнт Беларусi. "У блiжэйшы час мы створым такую кампанiю па перавалцы нафты i iншых грузаў".

Аляксандр Лукашэнка наведаў прадпрыемства "АлюмiнТэхна", якое працуе ў свабоднай эканамiчнай зоне "Мiнск". Прадпрыемства актыўна супрацоўнiчае з Венесуэлай i мае планы па развiцці там вытворчасцi. Заснавальнiкам прадпрыемства з'яўляецца кiпрская кампанiя. СТАА "АлюмiнТэхна" рэалiзуе на тэрыторыi СЭЗ "Мiнск" iнвестыцыйны праект па вытворчасцi прасаваных алюмiнiевых профiляў. У Беларусi няма прадпрыемстваў, якiя вырабляюць такую прадукцыю.

Аляксандр Лукашэнка пабываў i на прадпрыемстве "Алютэх Інкарпарэйтэд", заснавальнiкам якога таксама з'яўляецца кiпрская кампанiя.

Кiраўнiку дзяржавы была прадстаўлена выстаўка прадукцыi, якую вырабляюць i на iншых прадпрыемствах-рэзiдэнтах СЭЗ "Мiнск". У прыватнасцi, кампанii "Асамедыка", якая з'яўляецца першым вытворцам ультрагукавых апаратаў у Беларусi, а таксама выпускае iншае медыцынскае абсталяванне.

У Беларусі будуць стварацца зручныя ўмовы работы рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон. "Мы не павінны стрымліваць рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання свабодных эканамічных зон. СЭЗ не толькі быць, але і развівацца", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Як далажыў Прэзідэнту віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў, свабодныя эканамічныя зоны пачалі стварацца ў Беларусі з 1996 года, у 2002-м яны ўжо існавалі ў кожнай вобласці краіны. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пры стварэнні СЭЗ у Беларусі арыентаваліся на вопыт у гэтай сферы Кітая.

Андрэй Кабякоў расказаў, што ў сувязі са стварэннем Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана існавала нявызначанасць па далейшай рабоце суб'ектаў гаспадарання СЭЗ. Аднак у выніку перагавораў з партнёрамі была дасягнута дамоўленасць да 1 студзеня 2017 года захаваць дзейнасць свабодных эканамічных зон, гарантаваўшы ім у гэты перыяд ранейшыя ўмовы работы.

Прэзідэнт асабліва акцэнтаваў увагу на тым, што і пасля 2017 года неабходна знайсці магчымасць стварэння выгадных умоў работы ў Беларусі. "2017 год яшчэ далёка, можа, мы зможам замясціць іншымі падатковымі льготамі тыя мытныя прэферэнцыі, якія адыдуць у 2017 годзе, гэта значыць аб'ём страт мы можам кампенсаваць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Можа скласціся сітуацыя, што ўся Беларусь стане свабоднай эканамічнай зонай па ўмовах вядзення бізнэсу", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт цікавіўся, ці правільна ў свой час было прынята рашэнне аб стварэнні ў кожнай вобласці і Мінску свабодных эканамічных зон. Андрэй Кабякоў пацвердзіў, што гэта было правільнае рашэнне. Колькасць кампаній — рэзідэнтаў СЭЗ кожны год расце. Цяпер існуе праблема недахопу свабодных тэрыторый для новых кампаній-рэзідэнтаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пытанняў з тэрыторыяй у будучым быць не павінна. У той жа час ён папярэдзіў, што падыходзіць да гэтага пытання неабходна па-гаспадарску, не закранаючы землі, прыдатныя для сельскай гаспадаркі.

"Я доўга вагаўся: патрэбны, не патрэбны нам свабодныя эканамічныя зоны. Але гэта як узор, і да гэтага прыкладу мы павінны прывесці ўсе прадпрыемствы ў краіне", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь мае вялікі патэнцыял развіцця лагістычнай сферы. Такую думку выказаў прадстаўнік іранскай кампаніі "Кейсан" Сіямак Махінрад, расказваючы Прэзідэнту Беларусі аб будаўніцтве лагістычнага цэнтра "Прылессе" ў СЭЗ "Мінск".

Лагістычны цэнтр "Прылессе" праектаваны на ўчастку плошчай каля 100 га на перасячэнні аўтамабільных дарог Берлін—Масква і Мінск—Магілёў. Комплекс будуецца паблізу Мінскай кальцавой дарогі і Нацыянальнага аэрапорта Мінск-2.

Канцэпцыя стварэння гэтага цэнтра распрацоўвалася сумесна з вядучымі германскімі спецыялістамі для аказання поўнага спектра лагістычных паслуг.

Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў стварэнне гэтага важнага для краіны цэнтра і прапанаваў іранскай кампаніі будаваць у Беларусі і іншыя лагістычныя цэнтры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўчора па выніках наведвання СЭЗ "Мінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика