У Балыкіна ўчынілі ператрус па справе выбуху 3 ліпеня
27.11.2010 14:33
—
Новости Общества
|
Яны прад’явілі ордэр на ператрус з нагоды яго магчымага дачыненьня да выбуху ўначы з 3 на 4 ліпеня 2008 году. Паводле Балыкіна, гэты ордэр быў выдадзены без санкцыі пракурора, па апэратыўнай неабходнасьці. Падчас ператрусу міліцыянты шукалі выбуховыя рэчывы. У выніку канфіскавалі чатыры мабільныя тэлефоны і кампутар. Пасьля гэтага Сяргея Балыкіна завезьлі ў Першамайскі РУУС «для гутаркі», дзе яго пратрымалі да 4 гадзінаў раніцы.Балыкін: «Яны пыталіся пра мае палітычныя погляды, пра маё сяброўства ў АГП, пра мае паездкі за мяжу, з кім я там сустракаюся і як часта туды ежджу, пыталіся, ці выконваю я нейкія заданьні на загад замежных выведак. Таксама спыталіся, што я рабіў 3 ліпеня. Мне патлумачылі, што мой псыхалягічны партрэт, а таксама некаторыя допісы на форумах, якія я нібыта пішу, сьведчаць пра тое, што я магу мець дачыненьне да гэтага выбуху ці нават быць гэтым выканаўцам. Маўляў, мой псыхалягічны партрэт супадае з псыхалягічным партрэтам гэтага выканаўцы». Сяргей Балыкін назваў дзеяньні прадстаўнікоў КДБ і міліцыі незаконнымі і зьбіраецца падаць скаргу у пракуратуру. Ён не выключае, што такія дзеяньні зьвязаныя з тым, што ён адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў. Таксама ён не выключае, што «гэта было спробай запалохваньня».«Я не бяру ўдзел у выбарчай кампаніі, я дыстанцыянаваўся ад усіх кандыдатаў. Я ня веру ў гэтыя выбары, але, магчыма, падставай для гэтага сталі мае крытычныя артыкулы пра беларускую эканоміку, мае выступы ў расейскіх мэдыях, Яны цікавіліся, чаму я супрацоўнічаю зь „Белсатам“, даю ім нейкія камэнтары». Сяргей Балыкін падпісаў пратакол, у які па яго словах, увайшла «толькі невялікая колькасьць дадзеных тлумачэньняў, якая тычылася таго, што я ня ведаю і ня маю ніякіх зьвестак наконт таго, хто мог зрабіць гэты выбух і дачыненьня да гэтага выбуху ня маю. У гэты час я знаходзіўся ў Парыжы і ў Страсбуры». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас ператрусу міліцыянты шукалі выбуховыя рэчывы. У выніку канфіскавалі чатыры мабільныя тэлефоны і кампутар.
|
|