Побач з Лідай пачалі будаваць завод гарачага цынкавання металаканструкцый
07.12.2010 10:38
—
Новости Общества
|
Афіцыйна, з удзелам прэм’ера Сяргея Сідорскага, закладзены першы камень у фундамент будучага прадпрыемства. Завод мае размясціцца прыблізна за 350 метраў ад бліжэйшай вёскі і за 850 метраў ад аднаго з мікрараёнаў Ліды. Пратэсты мясцовага насельніцтва (было сабрана звыш 3 тысяч подпісаў) супраць будоўлі вынікаў не далі. Магутнасць заводу — 30 тысяч тон у год. Паводле тэхналогіі, на новай вытворчасці будуць выкарыстоўвацца вялікія аб’ёмы салянай кіслаты высокай канцэнтрацыі — да 200 тон у год з перспектывай нарошчваньня магутнасьці. Супраць будаўніцтва завода паблізу горада і вёскі выступалі мясцовыя жыхары, эколагі. Кампанія «Гавары праўду» брала актыўны ўдзел у грамадскіх слуханнях. Спадар Някляеў публічна даводзіў, што нельга так блізка ад жыльля людзей будаваць падобнае прадпрыемства. Заканчэньне будаўнічых прац плянуецца на сьнежань 2011 года. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйна, з удзелам прэм’ера Сяргея Сідорскага, закладзены першы камень у фундамент будучага прадпрыемства. Завод мае размясціцца прыблізна...
|
|