Падазраваных у нападзе на пасольства Расіі ў Мінску перадалі Беларусі. 21.by

Падазраваных у нападзе на пасольства Расіі ў Мінску перадалі Беларусі

10.12.2010 15:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асобы, падазроныя ў нападзе на пасольства Расіі ў Мінску 30 жніўня, перададзены беларускаму боку, паведаміў прадстаўнік дыпмісіі РФ.

Нагадаем, у той дзень зламыснікі кінулі на тэрыторыю пасольства бутэлькі з запальнай сумессю, у выніку чаго загарэўся службовы аўтамабіль «Мазда-3». На месцы здарэння была знойдзена шкляная бутэлька ёмістасцю 0,33 літра з рэшткамі гаручай сумесі і асколкі шкляной бутэлькі з рэшткамі кноту. Па факце інцыдэнту была распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Паводле інфармацыі супрацоўніка пасольства РФ, падазроныя затрыманы ў Расіі і дэпартаваны ў Беларусь, усе яны з’яўляюцца беларускімі грамадзянамі. «Яны перададзены беларускаму боку, які працягвае аператыўна-следчыя дзеянні па факце нападу на пасольства», — сказаў ён.

Колькі чалавек затрымана і калі адбылося затрыманне, прадстаўнік пасольства не ўдакладніў.
Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асобы, падазроныя ў нападзе на пасольства Расіі ў Мінску 30 жніўня, перададзены беларускаму боку, паведаміў прадстаўнік дыпмісіі РФ. Нагадаем, у той дзень...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика