Дваццаціградусныя маразы чакаюцца на наступным тыдні
11.12.2010
—
Новости Общества
|
Пасля непрацяглай адлігі зіма ўжо поўнасцю аднавіла свае пазіцыі, і ў выхадныя дні будзе марозна, паведаміла карэспандэнту БЕЛТАгалоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. У нядзелю цыклон прынясе снегапады і мяцеліцы ў заходнія рэгіёны краіны. Начная тэмпература паветра будзе вагацца ад 5 да 12 градусаў марозу, на ўсходзе краіны пры праясненнях — да 15-18 градусаў ніжэй за нуль. Днём чакаецца ад -1 градуса на паўднёвым захадзе да -11 градусаў на паўночным усходзе. Захаваецца марознае надвор'е і на наступным тыдні. Час ад часу будзе ісці снег, павялічваючы вышыню гурбаў. Да сярэдзіны тыдня маразы памацнеюць. Дзённыя тэмпературы будуць вагацца ад 6 да 15 градусаў марозу, а ноччу пры праясненнях будуць апускацца да -20 градусаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля непрацяглай адлігі зіма ўжо поўнасцю аднавіла свае пазіцыі, і ў выхадныя дні будзе марозна, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык... |
|