Ёлкі бяруцца пад узмоцненую ахову. На час святаў. 21.by

Ёлкі бяруцца пад узмоцненую ахову. На час святаў

17.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні навагодніх святаў арганізацыямі Міністэрства лясной гаспадаркі будзе ўзмоцнена ахова ляснога фонду, які прымыкае да населеных пунктаў, аўтамабільных і чыгуначных дарог. Узмоцненыя рэйдавыя мерапрыемствы пачнуцца ўжо з суботы 18 снежня. А доўжыцца яны будуць да заканчэння ўсіх святаў. На аўтадарогах будзе выстаўлена каля 200 кантрольных пастоў, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

Варта папярэдзіць: незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконная высечка або пашкоджанне драўнінна-хмызняковай расліннасці ў лясах першай групы дзяржлясфонду (тых, што асабліва ахоўваюцца), а таксама тых, што не ўваходзяць у дзяржаўны лясны фонд, могуць пацягнуць накладанне штрафу ад 700 000 да 1 750 000 рублёў. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя ў астатніх лясах дзяржлясфонду, пацягнуць штраф ад 350 000 да 1 050 000 рублёў.

Зацверджаныя таксама таксы для вызначэння памераў пакрыцця шкоды, нанесенай лясам і аб'ектам расліннага свету. Так, за незаконнае адабранне, знішчэнне ці пашкоджанне дрэў ці кустоўя да ступені спынення росту, акрамя дрэў і кустоўя, размешчаных на землях населеных пунктаў: за адно дрэва дыяметрам каля пня да 12 сантыметраў выкарыстоўваецца таксама ў памеры 0,1 базавай велічыні (3,5 тысячы рублёў). Спецыялісты міністэрства ў гэтай сувязі нагадваюць, што набытая на ёлачным кірмашы лясная прыгажуня можа каштаваць нашмат менш, чым незаконна ссечаная.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні навагодніх святаў арганізацыямі Міністэрства лясной гаспадаркі будзе ўзмоцнена ахова ляснога фонду, які прымыкае да населеных пунктаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика