Бабка-павітуха. 21.by

Бабка-павітуха

17.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нормы народнай культуры сфарміравалі шэраг патрабаванняў, якім павінна была адпавядаць бабка-павітуха. Як правіла, гэта была жанчына сталага веку, часцей за ўсё ўдава або замужняя, якая ўжо не здольная нарадзіць.

  Не магла быць павітухай бяздзетная жанчына і тая, якая ніколі не была замужам. Існавала павер'е, што ў гэтым выпадку роды будуць цяжкімі, а народжанае дзіця доўга не пражыве. Перавага аддавалася тым бабулям, якія пражылі шчаслівае жыццё і карысталіся павагай сярод аднавяскоўцаў. Калі ж павітуха, запрошаная прымаць роды, некалі здрадзіла мужу, то лічылі, што дзіця будзе хворым і пражыве нядоўга. Ні ў якім разе не запрашалі прымаць роды тых жанчын, у якіх быў злы і сварлівы характар, якія мелі чорныя вочы і "цяжкую" руку і хоць калі-небудзь абмывалі нябожчыка.

  Бабка-павітуха павінна была валодаць шэрагам самых неабходных акушэрскіх прыёмаў. Шырока скарыстоўваліся разнастайныя магічна-рытуальныя дзеянні: у хаце адкрывалі ўсе замкі, куфры, на парадзісе расшпільвалі ўсе гузікі, усіх родных прасілі развязаць паясы або расплесці косы. Каб перасцерагчы парадзіху ад сурокаў, побач з ёю клалі нож або абвязвалі яе чырвонай ніткай.

  Падчас родаў бабка-павітуха бясконца малілася, бо ў народзе верылі, што менавіта ў гэты час да парадзіхі прылятае Архангел Міхаіл і ўсе апосталы (лічыцца, што найвялікшымі апякункамі парадзіх з'яўляюцца Багародзіца, святыя Ганна, Варвара і Кацярына велікамучаніца. Меркавалі, што родам спрыялі св. Уласій, Іаан Багаслоў і бабуля Саламаніда, якая, у адпаведнасці з апакрыфічнымі паданнямі, прымала Ісуса Хрыста). Пры гэтым бабка-павітуха трымала ў руках <І>грамнічную або чацвярговую (купленую ў Чысты чацвер) свечку. У выключных (цяжкіх) выпадках запальвалі вянчальныя свечкі.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нормы народнай культуры сфарміравалі шэраг патрабаванняў, якім павінна была адпавядаць бабка-павітуха. Як правіла, гэта была жанчына сталага веку, часцей за ўсё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика