Касю Сцяпанаву адпусцілі з КДБ. 21.by

Касю Сцяпанаву адпусцілі з КДБ

24.12.2010 15:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На допыце супрацоўнікі КДБ цікавіліся ў дзяўчыны, ці была яна на сустрэчах з кандыдатамі на прэзыдэнта і ці заклікалі яны яе ісьці на плошчу.

Раней сваякам паведамілі, што Касю дапытаюць «згодна з Законам аб апэратыўна-сьледчых дзеяньнях».

У Астравецкім КДБ Кася Сьцяпанава прабыла больш за 4 гадзіны.

***

Студэнтку ЭГУ Касю Сьцяпанаву 24 сьнежня зьнялі зь цягніка на літоўска-беларускай мяжы. З памежнага пункту «Гудагай» яе забралі міліцыянт і супрацоўнік КДБ.

20-гадовая Кася вярталася зь Вільні дахаты на вакацыі. Па словах Касі Сьцяпанавай, у яе забралі пашпарт. Больш як гадзіну яна знаходзілася ў нейкім памяшканьні на памежным пункце. Кася Сьцяпанава кажа, што 19 сьнежня была ня Менску, а ў Віцебску, дзе працавала назіральніцай на адным з участкаў (была вылучана групай грамадзян). 20 сьнежня студэнтка паехала ў Вільню.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На допыце супрацоўнікі КДБ цікавіліся ў дзяўчыны, ці была яна на сустрэчах з кандыдатамі на прэзыдэнта і ці заклікалі яны яе ісьці на плошчу. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика