АБСЕ заклікае Беларусь перагледзець рашэнне аб закрыцці мінскага офіса
01.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Міністр замежных спраў Літвы Аудронюс Ажубаліс, які заступае на пасаду дзейнага старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), заклікаў урад Беларусі перагледзець сваё рашэнне аб непрацягненні мандата офіса АБСЕ ў Мінску. Заяву Ажубаліса 31 снежня апублікаваў сайт літоўскага знешнепалітычнага ведамства. Ажубаліс выказаў «глыбокае шкадаванне» па прычыне непрацягнення мандата офіса АБСЕ ў Мінску беларускімі ўладамі. «Гэта тым больш расчароўвае ў святле абавязацельстваў, узятых на сябе кіраўнікамі дзяржавы і ўрада на саміце АБСЕ ў Астане», — гаворыцца ў заяве. Паводле слоў дыпламата, з 1998 года офіс АБСЕ ў Мінску аказваў цэнную падтрымку намаганням урада, накіраваным на садзейнічанне істытуцыянальнаму будаўніцтву, умацаванне вяршэнства закона і развіццё адносін з грамадзянскай супольнасцю ў адпаведнасці з прынцыпамі і абавязацельствамі АБСЕ, а таксама на распрацоўку мер у эканамічнай і экалагічнай сферах. «Мандат офіса не быў выкананы, — падкрэсліў Ажубаліс. — Ёсць важная праца для працягу дзейнасці АБСЕ ў Беларусі». Ажубаліс заклікаў беларускія ўлады перагледзець сваю пазіцыю такім чынам, каб АБСЕ змагла захаваць сваю прысутнасць у Мінску. Тэрмін дзеяння мандата офіса АБСЕ ў Мінску, які працягваўся штогод, мінае 31 снежня 2010 года. У гэты дзень беларускі бок прыняў рашэнне не працягваць мандат. Як заявіў 20 снежня ў Мінску было апублікавана заключэнне міжнародных назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ, паводле якога прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі, не адпавядалі стандартам арганізацыі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр замежных спраў Літвы Аудронюс Ажубаліс, які заступае на пасаду дзейнага старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), заклікаў...
|
|