Журналістку «Белсата» выклікалі ў КДБ у справе Бябеніна?. 21.by

Журналістку «Белсата» выклікалі ў КДБ у справе Бябеніна?

06.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На допыт выклікалі Вікторыю Колчыну, якая здымае для тэлеканала «Белсат» фільм пра загінулых журналістаў.

Журналістку Вікторыю Колчыну па тэлефоне выклікалі на допыт у КДБ. Ён адбудзецца 6 студзеня, а 12 гадзіне. У размове ёй патлумачылі, што хочуць

«паразмаўляць наконт Зміцера Бандарэнкі».

Зміцер Бандарэнка, давераная асоба Андрэя Саннікава (як і ён сам) утрымліваецца ў ізалятары КДБ у Менску. Яму выстаўлена абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у беларускай сталіцы 19 снежня. Зміцер Бандарэнка быў таксама сябрам Алега Бябеніна.

Вікторыя Колчына цяпер здымае для тэлеканалу фільм пра беларускіх журналістаў, якія загінулі ў выніку сваёй прафесійнай дзейнасці пры нявысветленых абставінах. У справе Алега Бябеніна яна некалькі разоў спрабавала звязацца са Зміцерам Бандарэнкам.

***

Нагадаем, цела Алега Бябеніна знайшлі ў пятлі летась 3 верасня на ягонай дачы пад Менскам. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці стала самагубства. Сябры і калегі мяркуюць, што гэта забойства. Алег Бябенін заснаваў і кіраваў буйным апазіцыйным інтэрнэт-рэсурсам«Хартыя-97» (charter97.org). Падчас прэзідэнцкіх выбараў ён меўся быць адной з ключавых асобаў у камандзе Андрэя Саннікава.

Сёння стала вядома, што пракуратура Менскай вобласці паўторна адмовіла распачынаць крымінальную справу па факце смерці Бябеніна.

«Версія аб самагубстве не ставілася пад сумненне»,

 — цытуе «Інтэрфакс-Захад» памочніцу пракурора Менскай вобласці Таццяну Калініну. Яна таксама паведаміла, што падчас дадатковай пракурорскай праверкі «дакладна ўсталяваць» матывы самагубства аказалася немагчыма.

Падзяліцца навіной: 
belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На допыт выклікалі Вікторыю Колчыну, якая здымае для тэлеканала «Белсат» фільм пра загінулых журналістаў. Журналістку Вікторыю Колчыну па тэлефоне выклікалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика