ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
06.01.2011
—
Новости Общества
|
2 млн брытанцаў не змаглі выйсці на працу пасля навагодніх свят
Працяглыя навагоднія святы апынуліся цяжкім выпрабаваннем для многіх брытанцаў: каля 2 млн службоўцаў краіны не змаглі ў аўторак выйсці на працу па прычыне дрэннага самаадчування, паведамляе брытанская Daіly telegraph. Эксперты ацэньваюць урон ад гэтай постсвяточнай "эпідэміі" — а яна паразіла больш за 6% ад усёй працоўнай сілы краіны — у 302 млн фунтаў стэрлінгаў (400 млн 700 тысяч долараў). З амаль 2 млн захварэлых 275 тысяч чалавек, паводле звестак выдання, паведамілі сваім працадаўцам, што ў іх прастуда — кашаль і насмарк. Прычыны нядужання астатніх захварэлых не ўдакладняюцца, тым не менш, газета суправадзіла гэта паведамленне красамоўным загалоўкам: "Святочнае пахмелле абыдзецца ў 302 млн фунтаў". У польскай Чэнстахове паломнікаў абкладуць падаткамАдзін з самых буйных паломніцкіх цэнтраў Польшчы — горад Чэнстахова — будзе спаганяць у новым годзе па адным еўра з кожнага паломніка, што прыбывае сюды, каб памаліцца перад знакамітым Чэнстахоўскім абразам Божай Маці, вядомай таксама пад імем Чорная Мадонна. Нядаўна абраны мэр гэтага горада Кшыштаф Мацьяшчык заявіў, што прыбытак з паломнікаў дапаможа палепшыць інфраструктуру Чэнстаховы. размешчаны тут каталіцкі манастыр Ясна Гура штогод наведваюць больш за 4 мільёны паломнікаў. Сусветны банк упершыню выпусціў аблігацыі ў юаняхСусветны банк упершыню выпусціў аблігацыі, намінаваныя ў юанях, паведамляе AFP. Арганізацыя прадасць двухгадовы выпуск у памеры 500 мільёнаў юаняў (76 мільёнаў долараў) на рынку Ганконга. У заяве банка адзначаецца, што эмісія дазволіць "паглыбіць рынак" і дасць інвестарам магчымасць дыверсіфікаваць свае валютныя актывы. Варта адзначыць, што намінаваныя ў юанях пазыковыя паперы ў апошні час пачалі выпускацца ўжо цэлай групай арганізацый. У прыватнасці, адпаведныя аблігацыі эмітавалі такія кампаніі, як Caterpіllar і McDonald's. У верасні 2010 года сам урад Кітая ўпершыню выпусціў аблігацыі ў юанях. Гэты крок быў паўтораны ў снежні. КНР спрабуе пашырыць выкарыстанне юаня ў міжнародных разліках. Нягледзячы на тое, што КНР з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам у свеце, значэнне кітайскай валюты пакуль невялікае, паколькі яе нельга свабодна абменьваць на валюты іншых дзяржаў. Павелічэнне ролі юаня дазволіць Кітаю скараціць прыток у краіну долараў, скараціць інфляцыю і стабілізаваць сваё эканамічнае развіццё. Ледзяныя дажджы на поўдні Кітая разбурылі больш за 200 дамоў, 20 тыс чалавек эвакуіраваныЛедзяны дождж, які выпаў у выніку анамальна халоднага надвор'я, што ўсталявалася ў правінцыі Гуйчжоу на поўдні Кітая, разбурыў каля 200 дамоў. Мясцовыя ўлады прынялі рашэнне аб эвакуацыі больш за 20 тыс. чалавек. Як паведамляе "Сіньхуа", ад маразоў пацярпелі каля 1,6 млн мясцовых жыхароў, эканамічная шкода дасягнула 70 млн юаняў. З-за галаледзіцы на дарогах у гэтым рэгіёне апынуліся заблакіраванымі на трасе каля 400 аўтамабіляў. Складанай застаецца сітуацыя і ў адным з чатырох гарадоў цэнтральнага падначалення КНР Чунціне. З-за рэзкага пахаладання, снегападаў і ледзяных дажджоў у мегаполісе пашкоджаны ўчасткі водаправодных труб даўжынёй 755 км, у выніку чаго недахоп пітной вады адчуваюць 570 тыс. мясцовых жыхароў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны банк упершыню выпусціў аблігацыі ў юанях Сусветны банк упершыню выпусціў аблігацыі, намінаваныя ў юанях, паведамляе AFP. Арганізацыя прадасць двухгадовы...
|
|