У Гомелі разгарнулася паляванне на ведзьмаў
12.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Супрацоўнікі КДБ 11 студзеня правялі вобыск у доме гомельскай журналісткі члена Беларускай асацыяцыі журналістаў Ларысы Шчыраковай, якая супрацоўнічае з шэрагам недзяржаўных СМІ. Як паведаміла Шчыракова, падчас вобыску былі канфіскаваны два стацыянарныя камп’ютары, ноўтбук, дыктафон, запісныя кніжкі, прыкладна 150 DVD. «Забралі нават клавіятуры, камп’ютарныя мышкі, Паводле яе слоў, вобыск праводзілі супрацоўнікі КДБ Юрый Казарэз, Генадзь Белкавец, Уладзімір Дубінін і Міхаіл Астапенка на падставе пастановы пракуратуры Мінска ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня. «Якое дачыненне да мяне маюць падзеі ў Мінску, калі я там не была? Я асвятляла выбарчую кампанію, сустрэчы кандыдатаў у прэзідэнты з гамяльчанамі. Гэты вобыск — помста мне за прафесійную дзейнасць, запалохванне», — лічыць Шчыракова. Журналістку выклікаюць 12 студзеня на допыт ва УКДБ. На гэты дзень прызначаны допыты шматлікіх дэмакратычных актывістаў Гомеля. У прыватнасці, у КДБ выкліканы старшыня абласной арганізацыі руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў, мясцовы лідар незалежнага прафсаюза Віктар Казлоў, актывісты па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Арцём Хмяльніцкі і Алесь Сівакоў. 11 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі таксама вобыск у актывіста БХД Юрыя Клімовіча. На мінулых выбарах ён быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Падчас вобыску ў Клімовіча забралі камп’ютар, друкаваную прадукцыю, у прыватнасці агітацыйныя ўлёткі Рымашэўскага. 18 снежня Клімовіч быў затрыманы ў Гомелі супрацоўнікамі міліцыі, абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы і пакараны Юрый Клімовіч — сын палітычнага вязня Рыгора Клімовіча, аднаго з кіраўнікоў Нарыльскага паўстання ў 1953 годзе, аўтара гімна паўсталых зняволеных «Не страшныя нам тыранствы бальшавізму», кнігі «Канец Гарлага», актыўнага ўдзельніка антысавецкага супраціўлення. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі КДБ 11 студзеня правялі вобыск у доме гомельскай журналісткі члена Беларускай асацыяцыі журналістаў Ларысы Шчыраковай, якая супрацоўнічае...
|
|