Абвінавачанне прад'яўлена Дзмітрыю Мядзведзю
12.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Дзмітрый Мядзведзь быў на акцыі пратэсту 19 снежня разам са сваім сынам Леанідам. На плошчы Незалежнасці абодва яны не находзіліся ў гушчары падзеяў, але калі пачалася зачыстка, натоўпам былі адкінуты на шчыты «ахоўнікаў парадку», патрапіўшы такім чынам ў поле зроку не толькі сілавікоў, але і відэаператараў спецслужб. Дзмітрый і Леанід былі асуджаны на 10 сутак кожны за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якія адбывалі ў Жодзіна. Калі для Леаніда 29 снежня стаў днём вызвалення, то ягонага бацьку пакінулі пад вартай як падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках,а 6 студзеня яму прад’яўлена абвінавачанне па абедзвюх частках арт. 293 — арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзмітрый Мядзведзь быў на акцыі пратэсту 19 снежня разам са сваім сынам Леанідам.
|
|