Амбасадар Папкоў: Не выключана, што 19 снежня ў Лукашэнкі не вытрымалі нервы
14.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Амбасадар Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоў на пасяджэнні камісіі Сейма Латвіі па замежных справах выказаў свае версіі наконт разгону мітынгу ў Мінску 19 снежня, паведамляе На яго думку, падзеі на плошчы Незалежнасці маглі быць вынікам правакацыі з боку Расіі. Іншая версія — супярэчнасці ў беларускай палітычнай эліце паміж памяркоўнай групай пад кіраўніцтвам кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Макея і сілавымі структурамі. Не выключае Папкоў і таго, што «ў Лукашэнкі не вытрывалі нервы». Кажучы пра рэакцыю Еўрасаюза, дыпламат назваў неэфектыўным інструмент ўвядзення эканамічных санкцый. Ён лічыць, што варта паспрабаваць дэмакратызаваць беларускае грамадства пры дапамозе палягчэння візавага рэжыму і магчымасцяў для атрымання адукацыі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амбасадар Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоў на пасяджэнні камісіі Сейма Латвіі па замежных справах выказаў свае версіі наконт разгону мітынгу ў Мінску 19...
|
|