Пасадзілі, бо не хацеў допыту без позвы? Ці новы падазраваны?
14.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Мінчука Дзмітрыя Буланава паўторна арыштавалі пасля таго, як ён ужо адбыў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгу 19 снежня. Дзмітрый Буланаў адмовіўся ісці на допыт без афіцыйнай позвы. Тады да яго прыехалі міліцыянты, паведаміла праваабаронца Наста Лойка: «Учора зранку да яго прыехалі супрацоўнікі міліцыі, сказалі, што калі ён не ідзе сам, значыць, вінаваты. Яго забралі і адвезлі ў следчую ўправу на вуліцы Сапёраў. Там ён доўга чакаў следчага, і нават удалося з ім пагутарыць праз тэлефон. А потым яму вынеслі пастанову аб тым, што ён падазраваны ў справе аб масавых беспарадках 19 снежня, а мерай стрымання абралі затрыманне на 3 дні.Яго трымаюць на Акрэсціна. Вядома, што ў ягонай маці не прынялі перадачу, спаслаўшыся на тэхнічныя праблемы. Будзем чакаць гэтых трох сутак, але ёсць верагоднасць таго, што ён застанецца пад вартай і пасля». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінчука Дзмітрыя Буланава паўторна арыштавалі пасля таго, як ён ужо адбыў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгу 19 снежня. Дзмітрый Буланаў адмовіўся... |
|