Таццяна Севярынец падала скаргу на незаконнае затрыманне. 21.by

Таццяна Севярынец падала скаргу на незаконнае затрыманне

14.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна Севярынец, маці абвінавачанага ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня Паўла Севярынца, 13 студзеня перадала ў КДБ скаргу на незаконнае затрыманне.

Таццяна Севярынец была затрымана ў Мінску вечарам 12 студзеня супрацоўнікамі КДБ у той час, калі ехала на вакзал. 13 студзеня яна планавала ўзяць удзел у Варшаве ў сустрэчы ў польскім сейме, прысвечанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

«Допыт закончыўся пасля дзесяці гадзін. Я адмовілася даваць паказанні ў дачыненні да Паўла, расказвала ў асноўным пра сябе. Пасля допыту я яшчэ спадзявалася нейкім чынам дабрацца да Варшавы, аднак мне не вярнулі пашпарт», — сказала яна.

Пры гэтым Севярынец абвергла інфармацыю, што з’явілася раней, аб тым, што супрацоўнікі КДБ абяцалі адвезці яе на сустрэчу з сынам.

Пашпарт з КДБ Таццяна Севярынец змагла забраць толькі сёння раніцай пасля перадачы скаргі на імя старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. У ёй маці палітыка падкрэслівае, што ёй быў нанесены не толькі маральны, але і матэрыяльны ўрон, бо яна не змагла своечасова здаць білет на цягнік.

Павел Севярынец з’яўляўся кіраўніком перадвыбарнага штаба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Севярынец быў затрыманы 20 снежня і з таго часу знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ён у ліку абвінавачваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяна Севярынец, маці абвінавачанага ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня Паўла Севярынца, 13 студзеня перадала ў КДБ скаргу на незаконнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика