Ператрусы ў актывістаў АГП Сяргея Клюева і Паўла Ялавіка
15.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
14 студзеня адбыўся ператрус у кватэры актывіста моладзевага крыла АГП Сяргея Клюева. Раніцай да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і невядомыя ў цывільным. Як паведаміў Клюеў, у выніку ператрусу ў яго быў канфіскаваны мабільны тэлефон. Сяргей Клюеў з’яўляецца падазраваным па справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Таксама раніцай 14 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры моладзевага актывіста Паўла Ялавіка. Былі канфіскаваныя каля 300 газет «Новы Час», налепкі «Выбірай» за 2001 год. Пасля Паўла павезлі на допыт ва Упраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Падзяліцца навіной:
belaruspartisan.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 студзеня адбыўся ператрус у кватэры актывіста моладзевага крыла АГП Сяргея Клюева. Раніцай да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і невядомыя ў...
|
|