Адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы (Бялынічы)
16.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
У Бялынічах сёння ўдзень адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы — удзельніка выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, актывіста Руху БНФ «Адраджэнне» і мясцовага распаўсюдніка незалежнай прэсы. Да Мікалая супрацоўнікі КДБ прыйшлі проста на працоўнае месца (у краму), паказалі пастанову аб правядзенні ператрусу і загадалі ехаць з імі дадому. Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках супрацоўнікамі КДБ Мінска і Магілёва. У выніку былі канфіскаваны кампутар, дыскі, флэшкарты — усе магчымыя носьбіты інфармацыі. Трэба адзначыць, што 19 снежня Мікалай Мяцеліца ня быў у Мінску і не прымаў удзелу ў акцыі пратэсту. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бялынічах сёння ўдзень адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы — удзельніка выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, актывіста Руху БНФ «Адраджэнне» і... |
|