Сярэдняя зарплата ў Мінску ў снежні перасягнула 2-мільённы рубеж. 21.by

Сярэдняя зарплата ў Мінску ў снежні перасягнула 2-мільённы рубеж

27.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярэдняя заработная плата ў Мінску ў снежні 2010 года ўпершыню перасягнула 2-мільённы рубеж. Як паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце, намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у сталіцы была Br2096,2 тыс.

У Мінскай вобласці гэты паказчык быў Br1520,7 тыс. — упершыню ў гэтым рэгіёне перавышаны паўтарамільённы ўзровень. Снежаньская сярэдняя зарплата ў Гомельскай вобасці склала Br1494,5 тыс., у Гродзенскай — Br1468,5 тыс., у Віцебскай — Br1458,9 тыс., у Магілёўскай — Br1448,9 тыс. На ніжняй пазіцыі зарплатнага рэгіянальнага рэйтынгу размяшчалася Брэсцкая вобласць (Br1411,7 тыс.).

Рэальная заработная плата за 2010 год узрасла ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, а найбольш высокія тэмпы росту прадэманстравала Магілёўская вобласць (117,3 працэнта). Тэмп росту рэальнай зарплаты ў мінулым годзе да ўзроўню 2009-га ў Мінскай вобласці склаў 116,9 працэнта, у Брэсцкай — 116,1 працэнта. У Гомельскай вобласці гэты паказчык быў роўны 115,2 працэнта, у Віцебскай — 115 працэнтаў, у Гродзенскай вобласці — 114,6 працэнта, а ў Мінску — 112,4 працэнта

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя заработная плата ў Мінску ў снежні 2010 года ўпершыню перасягнула 2-мільённы рубеж. Як паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце, намінальная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика