Беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі будзе запушчаны ў сакавіку-красавіку
28.01.2011
—
Новости Общества
|
Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь. Беларускі спадарожнік будзе выведзены на арбіту разам з расійскім кластарным запускам. Дзякуючы гэтаму краіна зможа стварыць самастойную сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, якая дасць магчымасць адмовіцца ад паслуг іншых дзяржаў па пытаннях атрымання і апрацоўкі касмічнай інфармацыі. Новы беларускі спадарожнік будзе больш лёгкі і манеўраны за папярэдні — яго вага складзе каля 400 кг, распазнаванне — амаль 2 м. Беларускі касмічны апарат забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай. У перспектыве Беларусь і Расія плануюць стварыць групоўку спадарожнікаў, якая будзе выкарыстоўвацца ў інтарэсах Саюзнай дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь. |
|