РОЗГАЛАС
28.01.2011
—
Новости Общества
|
У канцы красавіка пачнецца будаўніцтва самай буйной бальніцы ў Беларусі
Будаўніцтва гарадской клінічнай бальніцы ў мікрараёне Паўночны з прыцягненнем французскага крэдыту ў 300 млн еўра пачнецца ў канцы красавіка 2011 года. Дагавор на распрацоўку архітэктурнага праекта падпісалі 26 студзеня ў Мінгарвыканкаме прадстаўнікі будаўніча-інвестыцыйнай кампаніі Bjuygues Batіment Іnternatіonal (BBІ, Францыя) і кіраўніцтва сталіцы. Кампанія BBІ выступіла ў якасці генпраектнай і генпадраднай арганізацыі. Клініка на 1200 месцаў зойме тэрыторыю плошчай 100 тыс. квадратных метраў. Яна стане самай буйной бальніцай у нашай краіне. "Мы плануем зрабіць яе клінікай інтэнсіўнага лячэння. Сюды будуць паступаць самыя цяжкія пацыенты. Пасля аказання ім высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі яны будуць далечвацца ў іншых стацыянарах Мінска", — адзначыў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч. У склад клінікі ўвойдзе радзільны дом, з якога і пачнецца будаўніцтва. Кіраваць работамі будуць французы. Клініку аснасцяць медыцынскім абсталяваннем айчыннай і замежнай вытворчасці. Завершыць яе будаўніцтва плануецца праз 5 гадоў. Вольга ГРЫГОР'ЕВА, "Мінск—Навіны". Запрашаюць "Полацкія лазні"У моцныя халады жыхары Полацкага раёна рыхтуюцца пагрэцца на чэмпіянаце "Славутыя "Полацкія лазні". Як абяцаюць арганізатары, усе ахвотныя змогуць выступіць на лазневым чэмпіянаце, які праводзіцца ў другі раз. Як паведамілі "Звяздзе" ў аддзеле ідэалагічнай работы Полацкага райвыканкама, чэмпіянат пройдзе 29 студзеня ў аграрнай сядзібе "Хутар ля крыніцы". Пасля лазні ўдзельнікі чэмпіянату будуць скакаць у палонку. Вынікі спаборніцтваў плануюць вызначаць як у асабістым, так і камандным заліку. У кожнай камандзе будуць мужчына і жанчына. Пераможцам абяцаюць прызы, магчыма і славуты "асабліва каштоўны венік". Добры настрой удзельнікам і гледачам створаць самадзейныя артысты. Усім прысутным на чэмпіянаце прапануюць смачны чай і стравы нацыянальнай беларускай кухні. У рамках свята будуць праводзіць розныя конкурсы, арганізуюць катанне на лыжах, прапануюць пабудаваць снежныя гарадкі і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Пакрыўджаная "бамбістка"50-гадовая мінчанка з гарачкі "замініравала" будынак паштамта Гомеля Пра тое, што нібыта ў горадзе на Сожы рыхтуецца выбух, жанчына паведаміла ў сталічную міліцыю ў снежні. Праваахоўнікі хутка ўстанавілі асобу "жартаўніцы" і высветлілі прычыны яе ўчынку. Паводле звестак прэс-афіцэра Ленінскага РУУС Сяргея Козела, на працягу апошніх паўтара гадоў гэтая мінчанка здавала пакой студэнтцы з Гомеля. За гэты час яна паспела прывязацца да дзяўчыны, а таму вельмі перажывала, калі тая скончыла вучобу і з'ехала дадому працаваць. Жанчына некалькі разоў адпраўляла ў Гомель пісьмы і віншаванні. І чамусьці ёй аднойчы падалося, што яе пасланні не даходзяць да адрасата з-за дрэннай працы мясцовай пошты. Выпіўшы спіртнога, з гарачкі жанчына і набрала тэлефон "102"... У дачыненні да "бамбісткі" ўжо завершана расследаванне крымінальнай справы, санкцыі якой прадугледжваюць максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 5 гадоў. Ігар ГРЫШЫН. На 81-гадовую бабулю абрушыўся дахПадчас начнога пажару ў прыватным жылым доме ў вёсцы Старынка Ушацкага раёна загінула 81-гадовая гаспадыня. Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, бабуля жыла адна. Падчас пажару адбылося абрушэнне даху. Пры разборцы будаўнічых канструкцый выратавальнікі знайшлі цела жанчыны. Мяркуемая прычына ўзнікнення пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печкі (шчыліна ў дымаходзе). Пятлю на шыю кіраўніка таксапаркаАрыштавалі чатырох жыхароў Расіі, якія спрабавалі завалодаць машынай кіраўніка полацкай прыватнай кампаніі таксі. Як паведаміў "Звяздзе" начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Найдзенка, група расіян дзейнічала прадуманым спосабам падману. З пацярпелым пазнаёміліся быццам для таго, каб купіць "БМВ". Тры зладзеі селі разам з кіраўніком у аўто, і машына накіравалася на ўскраіну. Па дарозе накінулі на шыю кіраўніка пятлю. Кіроўца іншай машыны, якая рухалася па гэтай жа дарозе, убачыўшы крымінал, адразу паведаміў у міліцыю. І ў выніку аператыўна былі прынятыя ўсе неабходныя меры для затрымання зладзеяў. Дарэчы, як адзначыў генерал-маёр Найдзенка, у гэтай жа прыватнай таксаматорнай кампаніі працаваў таксіст, якога забілі некалькі гадоў таму. Справа тады атрымала вялікі рэзананс. Махляр "кінуў" на аўто сем чалавекУ Шумілінскім раёне спрытны дзялок паабяцаў грамадзянам прыгнаць з Германіі аўто, узяў грошы і падмануў. Цяпер расследаванне крымінальнай справы, заведзенай па фактах махлярства, звязанага з падманам пры продажы аўто, знаходзіцца пад асабістым кантролем начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Як паведаміў "Звяздзе" кіраўнік міліцыі Віцебшчыны, генерал-маёр Аляксандр Найдзенка, падчас асабістага прыёму да яго звярнулася сем падманутых жыхароў Шумілінскага раёна. Яны і папрасілі пракантраляваць расследаванне гэтай крымінальнай справы. Махляр паабяцаў прыгнаць аўтамабілі з Германіі. Узяў грошы, ды "колаў" людзі так і не дачакаліся. Махляр зарабіў на падмане больш за 50 мільёнаў рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы красавіка пачнецца будаўніцтва самай буйной бальніцы ў Беларусі Будаўніцтва гарадской клінічнай бальніцы ў мікрараёне Паўночны з прыцягненнем...
|
|