Паляванне — абмежаваць, падкормку дзічыны — узмацніць. 21.by

Паляванне — абмежаваць, падкормку дзічыны — узмацніць

28.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усім карыстальнікам паляўнічых угоддзяў у краіне рэкамендавана забяспечыць узмоцненую падкормку паляўнічай жывёлы, а таксама абмежаваць паляванне на пэўныя яе віды.

Студзень і люты абяцаюць быць шматснежнымі, з параўнальна нізкімі тэмпературамі паветра, а таксама верагоднасцю ўтварэння шарпаку. Прынамсі, пачатак года такім і выдаўся. Павялічваецца рызыка смяротнасці дзікіх капытных жывёл (казуль, дзікоў, ланяў, высакародных аленяў) ад голаду і холаду.

— Лепшай лічыцца сумесь сіласу і кукурузы. А нядаўна ў дадатак было рэкамендавана абмежаваць паляванне на высакароднага аленя і дзіка, — патлумачыў кансультант аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Віктар КАРОГВІЧ. — Сезон палявання на высакароднага аленя доўжыцца да 31 студзеня, на дзіка — да 30 красавіка. Фактычна паляваць можна ва ўсе дні тыдня. Таму суб'ектам гаспадарання рэкамендавана часова абмежаваць паляванне на гэтых дзікіх жывёл толькі трыма днямі ў тыдзень.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усім карыстальнікам паляўнічых угоддзяў у краіне рэкамендавана забяспечыць узмоцненую падкормку паляўнічай жывёлы, а таксама абмежаваць паляванне на пэўныя яе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика