Удзельнікам сістэмы будзберажэнняў дазволяць набываць жыллё па сацыяльных расцэнках?
28.01.2011
—
Новости Общества
|
За мінулы год у Беларусі было здадзена ў эксплуатацыю 6 млн 700 тысяч квадратных метраў жылля, што адпавядае 96,3 працэнта ад гадавога плана. Начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль адзначыў учора журналістам, што гадавы план па будаўніцтве жылля ў поўнай меры выканалі Брэсцкая, Гомельская і Мінская вобласці. Летась аб'ём інвестыцый у асноўны капітал на будаўніцтва жылля склаў каля 12 трл рублёў. Доля сродкаў насельніцтва ў гэтым аб'ёме адпавядае 35,1 працэнта, крэдыты банкаў — 53,7 працэнта. Спецыяліст паведаміў, што летась у краіне было пабудавана 952 кватэры па лініі сацыяльнага карыстання, што на 22 працэнты больш за план Даволі актыўна вялося будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў, для якіх было здадзена ў эксплуатацыю 4553 кватэры і індывідуальныя дамы. Гэтае заданне выканана на 130 працэнтаў. Ажно на 64 працэнты перавыканана заданне па адсяленні жыхароў з аварыйных і старых дамоў. Для іх пабудавана 981 кватэра. Аляксандр Горваль адзначыў, што напрыканцы года даступнасць жылля для чаргавікоў павялічылася. Так, у снежні сярэдні кошт квадратнага метра жылля, што будаваўся з дзяржаўнай падтрымкай, складаў 1 млн 551 тысячу рублёў. Спадар Горваль упэўнены: сёлета даступнасць жылля павялічылася, нават нягледзячы на тое, што рост кошту будаўніцтва ў розных рэгіёнах краіны складае ад 12 да 20 працэнтаў. Сёлета рост кошту будаўніцтва для чаргавікоў будзе абавязкова стрымлівацца. Гэтую задачу магчыма выканаць у тым ліку і за кошт скарачэння тэрмінаў будаўніцтва дамоў, павялічэння вытворчасці працы, а таксама праз выкарыстанне новых будаўнічых тэхналогій і ідэй. Аляксандр Горваль паведаміў, што сёлета ў Беларусі неабходна пабудаваць 7,5 млн квадратных метраў жылля. У прыватнасці, у Мінску будзе пабудавана 1 млн 200 тысяч жыллёвых квадратаў. У наступныя гады аб'ём будаўніцтва жылля ў сталіцы павінен прырастаць на 50—100 тысяч квадратных метраў штогод. Гэта з улікам развіцця індывідуальнага будаўніцтва ў прыгарадзе і будаўніцтва гарадоў-спадарожнікаў. Начальнік упраўлення адзначыў, што праект Закона аб сістэме жыллёва-будаўнічых зберажэнняў зараз унесены на разгляд у Нацыянальны сход. Плануецца, што гэты дакумент будзе разглядацца дэпутатамі ўжо на вясенняй сесіі. Закон прадугледжвае крыху большыя працэнты па ўкладах, чым цяпер існуюць па дэпазітах у банках. Пасля першага этапа накаплення прадугледжаны этап крэдытавання, дзе працэнты будуць крыху ніжэйшымі, чым па лініі камерцыйнага крэдытавання для чаргавікоў. Самая слушная пазіцыя гэтага праекта, на думку А. Горваля, заключаецца ў тым, што ўдзельнікі сістэмы будзберажэнняў змогуць набываць жыллё па цэнах, якія рэгулююцца дзяржавай. Тут маецца на ўвазе тое жыллё, якое будуецца выканкамамі праз упраўленні капітальнага будаўніцтва. Падрыхтаваны праект чарговай карэкціроўкі ўказаў па долевым будаўніцтве. Плануецца ўвядзенне сістэмы рэгістрацыі дагавароў долевага будаўніцтва, стварэнне механізма страхавання самога долевага будаўніцтва. У гэтым выпадку страхавыя арганізацыі будуць зацікаўлены ў дадатковым кантролі за працэсам будаўніцтва жылля. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мінулы год у Беларусі было здадзена ў эксплуатацыю 6 млн 700 тысяч квадратных метраў жылля, што адпавядае 96,3 працэнта ад гадавога плана. Начальнік упраўлення...
|
|